Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
05 чэрвеня 2018, 12:50

"Вялікі камень" і ЕБРР падпісалі мемарандум аб узаемаразуменні

5 чэрвеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Індустрыяльны парк "Вялікі камень" і ЕБРР заключылі мемарандум аб узаемаразуменні, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дакумент падпісаны сёння ў МЗС паміж адміністрацыяй Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень", Кампаніяй па развіцці індустрыяльнага парка і Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця. Мемарандум накіраваны на развіццё супрацоўніцтва паміж імі. У гутарцы з карэспандэнтам БЕЛТА галоўны выканаўчы дырэктар Кампаніі па развіцці індустрыяльнага парка Ху Чжэн адзначыў важнасць дакумента для больш актыўнай рэалізацыі праектаў у "Вялікім камені".

Заключэнне дакумента адбылося ў час візіту ў Беларусь віцэ-прэзідэнта Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця Алана Пію. У адпаведнасці з праграмай візіту напярэдадні падпісання мемарандума прайшлі перагаворы міністра замежных спраў Уладзіміра Макея з віцэ-прэзідэнтам ЕБРР, у час якіх бакі пацвердзілі зацікаўленасць у развіцці далейшага супрацоўніцтва Беларусі і ЕБРР. На сустрэчы абмеркаваны ход рэалізацыі сумесных праектаў, а таксама новыя напрамкі ўзаемадзеяння Беларусі і ЕБРР. Бакі канстатавалі дадатную дынаміку супрацоўніцтва Беларусі і Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця. Таксама разгледжаны пытанні падрыхтоўкі маючага адбыцца кансультатыўнага візіту дэлегацыі Савета дырэктараў ЕБРР у Беларусь у верасні 2018 года.

Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця створаны ў 1991 годзе. Стратэгічнымі прыярытэтамі дзейнасці ЕБРР у Беларусі на бягучы перыяд аб'яўлены павышэнне канкурэнтаздольнасці рэальнага сектара эканомікі, а таксама павышэнне ўстойлівасці і якасці паслуг дзяржаўнай інфраструктуры. Ва ўзаемадзеянні з банкам распрацавана і зацверджана ўрадам дарожная карта супрацоўніцтва Беларусі і ЕБРР, у якой замацаваны асноўныя праекты і прыярытэтныя напрамкі ўзаемадзеяння.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі