Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 ліпеня 2019, 18:46

В'етнам высока ацэньвае ўклад Беларусі ў гарантаванне бяспекі і міру ў рэгіёне - То Лам

12 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. В'етнам высока ацэньвае ўклад Беларусі ў гарантаванне бяспекі і міру ў рэгіёне. Аб гэтым сказаў журналістам член Палітбюро ЦК Кампартыі В'етнама, міністр грамадскай бяспекі То Лам. Ён прыняў удзел у цырымоніі ўскладання кветак да манумента на плошчы Перамогі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"В'етнам заўсёды высока ацэньвае ўклад Беларусі ў гарантаванне бяспекі і захаванне міру ў рэгіёне. Паміж В'етнамам і Беларуссю наладжана актыўнае супрацоўніцтва на працягу многіх гадоў, цяпер абодва бакі прадаўжаюць развіваць і ўмацоўваць канструктыўнае ўзаемадзеянне ва ўсіх галінах. Упэўнены, што супрацоўніцтва і дружба паміж дзвюма краінамі будуць развівацца і ўмацоўвацца. Жадаю Беларусі яшчэ большых дасягненняў у будаўніцтве і развіцці сваёй краіны", - сказаў То Лам.

Ён адзначыў, што для яго вялікі гонар наведаць Беларусь у перыяд святкавання 75-годдзя вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. "Перш за ўсё я хацеў бы павіншаваць вас з гэтай гадавінай", - падкрэсліў міністр грамадскай бяспекі В'етнама. Ён дадаў, што в'етнамскі і беларускі народы - вельмі міралюбівыя і ведаюць цану міру.

Дэлегацыя Міністэрства грамадскай бяспекі В'етнама ў гэтыя дні наведвае Беларусь. У час візіту адбудуцца перагаворы міністра грамадскай бяспекі В'етнама То Лама са старшынёй Камітэта дзяржаўнай бяспекі Валерыем Вакульчыкам. Бакі плануюць абмеркаваць узаемадзеянне спецслужбаў па забеспячэнні нацыянальнай бяспекі дзяржаў, пытанні сумеснага процідзеяння глабальным выклікам і пагрозам, барацьбы з міжнароднай арганізаванай злачыннасцю. Запланаваны таксама перагаворы дэлегацыі з кіраўніцтвам МУС і Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі