Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 верасня 2018, 13:20

velcom з 1 кастрычніка павысіць тарыфы на фіксаваную сувязь

21 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аператар velcom з 1 кастрычніка павысіць тарыфы на фіксаваную сувязь (інтэрнэт і ТБ для дома, інтэрнэт для офіса), паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт кампаніі.

"З 1 кастрычніка змяняецца кошт абаненцкай платы шэрага тарыфных планаў фіксаванай сувязі для прыватных і карпаратыўных кліентаў, уключаючы тарыфныя планы з тэлебачаннем. У сярэднім ён павялічыцца на 5 працэнтаў", - гаворыцца ў паведамленні.

Акрамя таго, адбудзецца ўніфікацыя кошту паслугі змены тарыфнага плана для кліентаў Віцебскай і Гомельскай абласцей.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі