11 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі касманаўт Марына Васілеўская заявіла, што свой першы палёт яна прысвячае роднай Беларусі і беларусам. Сваімі эмоцыямі пасля атрымання звання Героя Беларусі яна падзялілася з журналістамі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Марына Васілеўская прызналася, што ёй не верыцца, што яна стала Героем Беларусі, аднак яна разумее ўсю адказнасць гэтага звання.
"Касмічны палёт я прысвячаю сваёй роднай Беларусі, сваім любімым беларусам, якія мяне падтрымлівалі", - заявіла яна.
Касмічную місію Марына Васілеўская апісала вядомай фразай "праз церні - да зорак". Як мы помнім, з-за няштатнай сітуацыі карабель адправіўся ў космас з другой спробы і касманаўты замест некалькіх гадзін правялі ў дарозе двое сутак.
"Мы выканалі ўсю работу, усе эксперыменты, усё, што планавалася, - адзначыла касманаўт. - І ўжо нават ёсць вынікі некаторых эксперыментаў, што мяне вельмі абрадавала: усё атрымалася".
З космасу Марына Васілеўская вярнулася і з новымі ўражаннямі аб планеце - паводле яе слоў, магутнай, але ў той жа час неабароненай. "Вельмі шмат інфармацыі, якую я хачу расказаць пра нашу цудоўную Зямлю. Яна вельмі магутная, прыгожая, і нібыта яна такая неабароненая, таму што яе абараняе толькі слой атмасферы", - сказала яна.

Цяпер у касманаўта прадаўжаецца рэабілітацыя. Марына Васілеўская адзначыла, што адчувае сябе добра.-0-