Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
07 чэрвеня 2018, 11:23

Вакульчык аб новых карупцыйных выкрыццях: устаноўлены шматлікія факты хабараў на дзясяткі тысяч долараў

7 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Валерый Вакульчык пракаменціраваў сёння журналістам новыя карупцыйныя выкрыцці ў Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Валерыя Вакульчыка, устаноўлены шматлікія факты хабараў на дзясяткі тысяч долараў. "Пакуль тое, што даказана, за год каля $140 тыс. Але гэта лічба адназначна будзе расці", - сказаў ён.

Падрабязнасці старшыня КДБ абяцаў абнародаваць на працягу 10 дзён - максімум двух тыдняў.

На гэты момант вядома, што затрыманы некалькі высокіх службовых асоб.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі