Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 кастрычніка 2018, 13:17

Ваенная акадэмія рыхтуе высакакласных спецыялістаў па тэлекамунікацыях - Белаконеў

17 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Факультэт сувязі і аўтаматызаваных сродкаў кіравання (АСК) Ваеннай акадэміі рыхтуе высакакласных спецыялістаў, інжынераў у галіне тэлекамунікацый. Аб гэтым сёння журналістам заявіў начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл - першы намеснік міністра абароны Беларусі генерал-маёр Алег Белаконеў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння прадпрыемствы Дзяржкамваенпрама выпускаюць даволі сур'ёзныя лічбавыя сістэмы, комплексы і сродкі сувязі, якія прымаюцца на ўзбраенне, імі ў масавым парадку аснашчаюцца Узброеныя Сілы. Каб можна было кіраваць гэтымі сістэмамі, неабходна падрыхтоўка высакакласных спецыялістаў, інжынераў у галіне тэлекамунікацый. Гэтым займаецца факультэт сувязі і АСК Ваеннай акадэміі", - сказаў Алег Белаконеў.

Начальнік Генеральнага штаба - першы намеснік міністра абароны сёння на факультэце сувязі і АСК Ваеннай акадэміі адкрыў тры новыя спецыялізаваныя класы. "Абсталяванне аднаго такога класа замяняе 23-27 машын сувязі. Раней для трэніроўкі па сувязі іх трэба было развярнуць, патраціўшы на гэта пэўныя матэрыяльныя сродкі. Наяўнасць сучаснага абсталявання значна аблегчыць правядзенне розных трэніровак, якіх на базе ваеннай ВНУ праводзіцца даволі шмат", - адзначыў ён.

"Паляпшэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы, якое адбылося напярэдадні 99-й гадавіны ўтварэння войскаў сувязі, дасць магчымасць афіцэрам, курсантам факультэта сувязі і АСК, факультэта Генштаба павышаць свае веды, асвойваць сродкі і комплексы сувязі, з якімі ім давядзецца сустракацца ва Узброеных Сілах. Я вельмі задаволены работай начальніка сувязі УЗ. У цэлым гэта самастойнае ўпраўленне, якое здольна ў ініцыятыўным парадку распрацоўваць новыя рэчы, якія павышаюць нашу мабільнасць, аператыўнасць", - дадаў Алег Белаконеў.

Курсанты акадэміі прадэманстравалі начальніку Генштаба сеанс закрытай відэа-канферэнц-сувязі з размешчаным аддалена пунктам кіравання сувяззю, спецыялізаванымі аўдыторыямі 74-га асобнага палка сувязі (Гродна) і 85-й брыгады сувязі (Баранавічы) з уключэннем у інфармацыйную сетку іншых органаў ваеннага кіравання.

Новае аснашчэнне атрымаў і пункт кіравання сувяззю Узброеных Сіл ва ўпраўленні сувязі Генеральнага штаба УС. Гэта дало магчымасць вывесці на новы ўзровень арганізацыю кіравання войскамі і сістэмай сувязі пры прывядзенні органаў ваеннага кіравання, злучэнняў, воінскіх часцей і падраздзяленняў УС ва ўстаноўленыя ступені баявой гатоўнасці, больш эфектыўна арганізаваць маніторынг работы інфармацыйных напрамкаў сістэмы сувязі УС, у прыватнасці пашырыць магчымасці па вызначэнні ўздзеяння на сістэму сувязі сродкаў разведкі падаўлення верагоднага праціўніка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі