Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 кастрычніка 2017, 09:00

Узровень злачыннасці ў беларускай арміі адзін з самых нізкіх у свеце - Мінабароны

17 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Узровень злачыннасці ў беларускай арміі адзін з самых нізкіх у свеце, паведаміў БЕЛТА начальнік упраўлення інфармацыі Міністэрства абароны Уладзімір Макараў.

Як заўважыў прадстаўнік Міністэрства абароны, з пачатку 1990-х гадоў армія скарачалася, адпаведна самыя аб'ектыўныя крыміналагічныя даныя - гэта звесткі аб злачыннасці ў разліку на 1 тыс. чалавек. Гэтыя даныя сведчаць, што ўзровень злачыннасці ў беларускай арміі - адзін з самых нізкіх у свеце.

"Дзякуючы неймаверным намаганням афіцэрскага складу, у другой палавіне 1990-х гадоў удалося забяспечыць радыкальнае зніжэнне злачынстваў і здарэнняў. Калі ў 1994 годзе каэфіцыент злачыннасці ў арміі (колькасць злачынстваў у разліку на 1 тыс. ваеннаслужачых) складаў 10,9, то ў 2001 годзе - 6,7, а ў 2011 годзе - 2,2, у 2016 годзе - 1,58, - адзначыў Уладзімір Макараў. - Ужо з 1996 года пачалося рэзкае скарачэнне злачыннасці і здарэнняў у арміі, у тым ліку самагубстваў - больш як у два разы толькі за адзін 1996 год".

Рэцыдывы здарэнняў, на жаль, ёсць сёння ў арміі, як і ў грамадстве, канстатаваў прадстаўнік ведамства. "Таму грамадскасць павінна ведаць праўду: калі раней у арміі самагубствы ўчынялі 40 і больш чалавек у год, то ў 2016 годзе - чатыры (як і ў сярэднім за апошнія пяць гадоў). У пачатку 1990-х штогод гінулі па сто чалавек, у 2015-2016 гадах пры выкананні службовых абавязкаў не загінуў ніводны ваеннаслужачы", - расказаў Уладзімір Макараў.

Што датычыцца рэцыдываў злачыннасці, то яна выкарчоўваецца з арміі бескампрамісна. Таму больш за 90 працэнтаў воінскіх часцей жывуць без здарэнняў і злачынстваў. "Безумоўна, камандзір адказвае за жыццё і здароўе падначаленых. Таму па ўсіх здарэннях і злачынствах праводзяцца не толькі следчыя дзеянні ўпаўнаважаных на гэта дзяржаўных органаў, але і праверка Міністэрствам абароны - у якой ступені выкананы службовымі асобамі абавязкі па падтрыманні дысцыпліны і правапарадку", - праінфармаваў Уладзімір Макараў.

Ён дадаў, што па факце смерці ваеннаслужачага Арцёма Басцюка яшчэ ў красавіку бягучага года міністрам абароны адхілена ад пасады ўсё камандаванне палка на чале з камандзірам, нягледзячы на тое, што яшчэ не было завершана следства па факце смерці ваеннаслужачага. "У камандзіра было ўсё неабходнае, каб не дапусціць суіцыду, тым больш што да яго асабіста звярнуліся бацькі", - заўважыў Уладзімір Макараў.

Па факце смерці салдата ў 72-м аб'яднаным вучэбным цэнтры на гэтым этапе загадам міністра абароны адхілены ад пасады пяць службовых асоб, уключаючы камандзіра воінскай часці, дзе праходзіў службу ваеннаслужачы, як не прыняўшыя вычарпальных мер па падтрыманні статутнага парадку, чацвёра службовых асоб звольнены з арміі. Канчатковая ж прававая ацэнка гэтаму здарэнню будзе дадзена пасля завяршэння следства.

"Трагічны выпадак у 72-м гвардзейскім аб'яднаным вучэбным цэнтры з'явіўся спускавым кручком для старту чарговай антыармейскай кампаніі. Нават самы лянівы з ліку апанентаў улады абавязкова памянуў злобным словам Мінабароны, а заадно і саму дзяржаўную ўладу. Але, безумоўна, маюць рацыю тыя, хто адзначае, што ва ўсім гэтым калейдаскопе форумаў і акцый трагічнай фігурай з'яўляецца толькі маці загінулага салдата, паколькі ніякія аргументы не вернуць ёй сына", - сказаў Уладзімір Макараў.-0-

Сітуацыя вакол гібелі салдата ў ваенным гарадку Печы знаходзіцца на строгім кантролі ў ЛукашэнкіСітуацыя вакол гібелі салдата ў ваенным гарадку Печы знаходзіцца на строгім кантролі ў Лукашэнкі
Адказным асобам даручана разабрацца ў сітуацыі самым дасканалым чынам, вывучыць яе да самых дробязей і прадставіць аб'ектыўны вынік. Аляксандру Лукашэнку літаральна па некалькі разоў на дзень дакладваецца аб ходзе аператыўных мерапрыемстваў.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі