Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 жніўня 2019, 13:07

Узбекская моладзь далучылася да акцыі БРСМ "У школу з добрым сэрцам"

9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Узбекская моладзь далучылася да дабрачыннай акцыі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі "У школу з добрым сэрцам", паведаміла карэспандэнту БЕЛТА сакратар ЦК ГА "БРСМ" Аляксандра Ганчарова.

"Сёння ўдзельнікі I Маладзёжнага IT-форуму Беларусі і Узбекістана, які на гэтым тыдні праходзіць у Мінску, ляцяць ва Узбекістан. Праграма форуму выканана, і добрым развітальным акордам іх візіту ў Беларусь стала дабрачынная акцыя для выхаванцаў Ждановіцкага дзіцячага дома. Узбекскія хлопчыкі і дзяўчынкі падарылі дзецям усходнія ласункі, сувеніры і свой нацыянальны музычны інструмент, далучыўшыся такім чынам да дабрачыннай акцыі БРСМ "У школу з добрым сэрцам", - расказала Аляксандра Ганчарова.

I Маладзёжны IT-форум Беларусі і Узбекістана праходзіць з 5 па 9 жніўня. Ён стаў пляцоўкай для абмеркавання сучасных трэндаў у IT-сферы і абмену вопытам і чарговым крокам для БРСМ і Саюза моладзі Узбекістана ў частцы развіцця міжнароднага маладзёжнага стартап-руху і прадпрымальніцтва. Для ўдзельнікаў Форуму на базе БДУІР і БНТУ былі арганізаваны некалькі сесій і рабочых візітаў у навукова-тэхналагічны парк БНТУ "Палітэхнік", Мінскі гарадскі тэхнапарк, адукацыйны цэнтр Парка высокіх тэхналогій, EPAM Systems, бізнес-інкубатар КУП "Маладзёжная сацыяльная служба", а таксама экскурсіі па Мінску, Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Узбекская моладзь пабывала ў крыпце храма-помніка ў гонар Усіх Святых, на прэзентацыі праекта "На славу агульнай Перамогі", наведала Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.

Галоўным вынікам I Маладзёжнага IT-форуму Беларусі і Узбекістана стала падпісанне дарожнай карты па развіцці супрацоўніцтва ў сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій паміж БРСМ і Саюзам моладзі Узбекістана.-0-

Фота БРСМ

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі