Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 мая 2018, 19:55

Увядзенне штрафных балаў падтрымана пры грамадскім абмеркаванні законапраекта аб дарожным руху

28 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Увядзенне штрафных балаў было падтрымана ў час грамадскага абмеркавання законапраекта аб дарожным руху, паведамілі БЕЛТА ва УДАІ МУС Беларусі.

Падведзены вынікі грамадскага абмеркавання праекта змяненняў закона "Аб дарожным руху", якое праходзіла на прававым форуме Беларусі з 8 па 23 мая. "Былі ўлічаны канструктыўныя прапановы грамадзян, адпаведныя дапаўненні ўнесены ў законапраект. У прыватнасці, прадугледжана спісанне штрафных балаў, якiя сталi падставай для спынення права кіравання, а таксама пашыраны пералік правапарушэнняў, за якія балы налічацца не будуць", - праінфармавалі ў ДАІ. Пасля ўнясення неабходных карэкціровак законапраект плануецца накіраваць для далейшага разгляду ў парламент.

Як адзначылі ў ведамстве, укараненню сістэмы налічэння штрафных балаў была ўдзелена асноўная ўвага грамадзян. Большасць рэспандэнтаў падтрымалі прапанаваную ініцыятыву, мяркуючы гэта дзейсным метадам барацьбы з сістэматычнымі парушальнікамі, а таксама лічачы, што такія змяненні дысцыплінуюць вадзіцеляў і тым самым зменшацца пагрозы бяспецы дарожнага руху.

"Таксама пераважная большасць згадзілася з неабходнасцю замены бестэрміновых вадзіцельскіх пасведчанняў. Такая мера, на думку грамадзян, створыць роўныя ўмовы для ўсіх вадзіцеляў і будзе садзейнічаць павышэнню бяспекі дарожнага руху, абавязаўшы ўладальнікаў такіх пасведчанняў прайсці абавязковы медыцынскі пераагляд", - адзначылі ў Дзяржаўтаінспекцыі.

Абмяркоўваліся і пытанні выдачы міжнароднага вадзіцельскага пасведчання, прадастаўлення права кіравання мотаўсюдыходамі, снегабалотаходамі і снегаходамі, а таксама магчымасць навучання і здачы экзаменаў на аўтамабілі з аўтаматычнай трансмісіяй. Названыя новаўвядзенні таксама знайшлі падтрымку грамадскасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі