Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 кастрычніка 2017, 16:35

Урад у бліжэйшы час разгледзіць прапановы па зарплаце для некаторых катэгорый бюджэтнікаў

17 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад у бліжэйшы час разгледзіць прапановы па зарплаце для некаторых катэгорый бюджэтнікаў, паведаміў сёння прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў, дзе разглядаюцца вынікі работы эканомікі ў студзені-верасні і меры па рэалізацыі задач сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2017 год, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Асноўныя рашэнні па заработнай плаце ў дзяржсектары прыняты. Павялічана стаўка першага тарыфнага разраду бюджэтнікам, выраслі зарплаты ў дзяржслужачых, ваеннаслужачых. Па нізкааплатных катэгорыях работнікаў бюджэтнай сферы - дадаткова разгледзім у бліжэйшы час", - адзначыў прэм'ер-міністр.

"У рэальным сектары рост заработнай платы павінен забяспечвацца выключна ростам прадукцыйнасці працы. Звяртаю на гэта асаблівую ўвагу. Рэзервы росту заработнай платы - у эфектыўнай рабоце арганізацый рэальнага сектара", - падкрэсліў кіраўнік урада.

Рэальная заработная плата ў Беларусі за 8 месяцаў перасягнула ўзровень аналагічнага перыяду мінулага года на 3,2 працэнта. Гэта адпавядае росту прадукцыйнасці працы па ВУП (103,2 працэнта). Амаль дасягнуты ўзровень мінулага года па росце рэальных наяўных грашовых даходаў насельніцтва (99,9 працэнта за 8 месяцаў 2017 года). "Кіраўніку дзяржавы ўнесена прапанова аб павышэнні пенсій па ўзросце", - паведаміў Андрэй Кабякоў.

Разам з тым узровень намінальнай заработнай платы ніжэйшы, чым прадугледжана планам-графікам па выхадзе да канца года на Br1 тыс. За жнівень сярэдняя заработная плата склала Br844,40 (згодна з графікам планавалася Br896). Найбольшае адставанне па Віцебскай вобласці - на Br115.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі