Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 чэрвеня 2018, 18:36

Урад рэкамендаваў ацэньваць эфектыўнасць мясцовых улад па колькасці працаўладкаваных

18 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад Беларусі рэкамендаваў ацэньваць эфектыўнасць работы мясцовых улад па колькасці працаўладкаваных грамадзян. Гэта змешчана ў пастанове Савета Міністраў ад 15 чэрвеня 2018 года нумар 458, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт урада.

Аблвыканкамам рэкамендавана зацвердзіць у якасці ключавых паказчыкаў, якія прымяняюцца для ацэнкі эфектыўнасці работы кіраўнікоў адпаведных райвыканкамаў, гарвыканкамаў, паквартальныя значэнні паказчыкаў па колькасці працаўладкаваных грамадзян на наваствораныя рабочыя месцы за кошт стварэння новых вытворчасцей і прадпрыемстваў на 2018 год.

Дакументам таксама ўнесена адпаведнае дапаўненне ў пастанову ўрада ад 26 лютага 2018 года нумар 154 "Аб вызначэнні прагнозных паказчыкаў у галіне садзейнічання занятасці насельніцтва на 2018 год".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі