Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 кастрычніка 2018, 14:15

Урад даручыў максімальна кансалідаваць адмінпрацэдуры ў службах "адно акно"

18 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ўстаноўлены пералік адміністрацыйных працэдур, па якіх прымаюцца заявы і выдаюцца рашэнні праз службу "адно акно". Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў нумар 740 ад 17 кастрычніка 2018 года, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт урада.

Аблвыканкамам і Мінскаму гарвыканкаму даручана з улікам пашырэння выкарыстання службамі "адно акно" інфармацыйных тэхналогій, сістэм і рэсурсаў уносіць у Міністэрства юстыцыі прапановы аб дапаўненні гэтага пераліку, каб забяспечыць максімальную кансалідацыю адміністрацыйных працэдур у службах "адно акно".

У гэты пералік трапілі 84 працэдуры. Яны датычацца розных сфер: жыллёвых праваадносін, сацыяльнай абароны, апекі або папячыцельства, адукацыі, юстыцыі, архітэктуры, горадабудаўніцтва і будаўніцтва, транспарту, падаткаабкладання, аховы навакольнага асяроддзя, кіравання нерухомай маёмасцю.

Пастанова ўступае ў сілу з 27 лістапада.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі