16 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад Беларусі падпіша пагадненні аб супрацоўніцтве з чатырма рэгіёнамі Расіі. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 16 ліпеня 2019 года нумар 462, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт урада.
Пагадненні будуць заключаны з адміністрацыяй Ліпецкай вобласці, урадам Саратаўскай вобласці, урадам Удмурцкай Рэспублікі, урадам Наўгародскай вобласці.
Дакументы дапамогуць развіваць узаемадзеянне ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай і сацыяльна-культурнай сферах.
На падпісанне пагадненняў упаўнаважаны намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка.-0-