Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
06 снежня 2017, 14:14

У закон аб турызме прапануецца ўнесці норму аб экскурсійнай дзейнасці

6 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ГА "Беларуская асацыяцыя экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў" прапануе ўнесці ў закон "Аб турызме" нормы, якія рэгламентуюць ажыццяўленне экскурсійнай дзейнасці. Аб гэтым паведаміў журналістам старшыня грамадскага аб'яднання Мікалай Чырскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Прапануем унесці ў закон "Аб турызме" главу "Экскурсійная дзейнасць", у якой прапісаны ўсе нарматыўныя прававыя акты ў галіне экскурсійнай справы. Гэта патрэбна для таго, каб было прапісана, як пачынаецца экскурсія, як заканчваецца, якія дзеянні экскурсавода ў гэтым працэсе", - сказаў Мікалай Чырскі.

Прадугледжваецца прыняцце двух падзаконных актаў: новага палажэння аб атэстацыі экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў і правіл правядзення экскурсіі. "З прыняццем гэтых дакументаў накіруем экскурсійную справу ў нарматыўна-прававое рэчышча", - адзначыў старшыня Беларускай асацыяцыі экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў.

У новае палажэнне аб атэстацыі, на думку Мікалая Чырскага, варта прадугледзець неабходнасць праверкі прэтэндэнта непасрэдна на маршруце, па выніках якой будзе прымацца рашэнне аб допуску да гутаркі. "Тады мы значна павысім якасць экскурсій", - сказаў ён.

Кансультант Дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Беларусі Марына Масташова растлумачыла, што атэстацыя экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў - гэта двухступеньчаты экзамен: тэсціраванне і гутарка з атэстацыйнай камісіяй. Атэстацыя з'яўляецца бясплатнай і праводзіцца кожныя пяць гадоў. Яна таксама нагадала, што ў адпаведнасці з новым палажэннем аб парадку і ўмовах правядзення прафесійнай атэстацыі, якая пацвярджае кваліфікацыю экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў, для прадаўжэння дзеяння пасведчання трэба або вытрымаць двухступеньчаты экзамен, або прайсці курсы павышэння кваліфікацыі. Акрамя таго, праводзіць экскурсіі дазваляецца толькі па тых тэмах, якія былі абаронены на атэстацыі.

Што датычыцца прапановы Мінспорту адносна ўнясення ў Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях адказнасці для тых, хто праводзіць экскурсіі без атэстацыі, то Марына Масташова сказала, што пакуль гэта пытанне не вырашаецца.

У Беларусі працуюць 953 атэставаныя экскурсаводы і 184 гіды-перакладчыкі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі