Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 верасня 2019, 13:57

У выхадныя ў Беларусі пацяплее да +20

19 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У выхадныя надвор'е ў Беларусі палепшыцца: будзе цяплей і менш дажджоў. Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Як адзначылі ў Белгідрамеце, на гэтым тыдні пераважны ўплыў на ўмовы надвор'я ў Беларусі аказваюць атмасферныя франты і халаднаватыя паветраныя масы, якія паступаюць з паўночнага захаду Еўропы, што абумовіла няўстойлівае надвор'е з тэмпературным фонам на 1-4 градусы ніжэйшым за кліматычную норму.

"Да канца тыдня надвор'е пачне паляпшацца, дажджоў будзе менш, удзень паветра будзе прагравацца, асабліва ў паўднёва-заходніх раёнах краіны, але ў начны час пры ясным небе месцамі чакаюцца першыя замаразкі", - адзначаюць сіноптыкі.

У пятніцу, 20 верасня, умовы надвор'я ў Беларусі будуць вызначаць халодная няўстойлівая паветраная маса і атмасферныя франты. Уначы месцамі, раніцай і ўдзень на большай частцы тэрыторыі рэспублікі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 1 да 7 градусаў цяпла, удзень - плюс 7-13.

У суботу, 21 верасня, уначы надвор'е ў асноўным будзе фарміраваць вобласць павышанага атмасфернага ціску, раніцай і ўдзень будзе адчувацца ўплыў франтальнага раздзелу, які ідзе з Балтыйскага мора. Уначы па паўночным захадзе, удзень на большай частцы тэрыторыі рэспублікі чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы складзе 1-6 градусаў цяпла, у многіх раёнах на глебе і месцамі ў паветры чакаюцца замаразкі ад нуля да мінус 3. Удзень будзе ад плюс 7 па паўночным усходзе да плюс 17 па паўднёвым захадзе краіны.

У нядзелю, 22 верасня, заходнія раёны Беларусі апынуцца пад уплывам вобласці павышанага атмасфернага ціску, усходняя частка яшчэ застанецца ў зоне франтальнага раздзелу. Уначы і раніцай пераважна па паўночна-ўсходняй частцы, удзень па ўсходзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Месцамі, у асноўным па паўночна-ўсходняй частцы рэспублікі, чакаецца парывісты вецер. Тэмпература паветра ўначы - 3-10 градусаў цяпла, удзень - плюс 10-17, па захадзе краіны паветра прагрэецца да плюс 18-20.

У панядзелак, 23 верасня, надвор'е ў асноўным будзе фарміраваць вобласць павышанага атмасфернага ціску, толькі ў дзённы час па паўночным усходзе будзе адчувацца ўплыў малаактыўнага франтальнага раздзелу. Будзе пераважна без ападкаў, толькі ўдзень па паўночным усходзе краіны магчымы кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай месцамі слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 1-8 градусаў цяпла, па паўночным усходзе краіны чакаюцца замаразкі ад нуля да мінус 3. Тэмпература паветра ўдзень у асноўным складзе 8-15 градусаў цяпла, па паўднёвым захадзе паветра прагрэецца да плюс 16-20.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі