Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 лістапада 2019, 22:43

У ЦВК 17 лістапада паступілі 25 пісьмовых і не менш за 52 вусныя звароты

17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У ЦВК у асноўны дзень галасавання на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання паступілі 25 пісьмовых і не менш як 52 вусныя звароты. Аб гэтым сёння журналістам паведаміла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле папярэдніх даных, 17 лістапада ў ЦВК паступілі 25 пісьмовых зваротаў: наконт растлумачэнняў выбарчага заканадаўства, стварэння і дзейнасці камісій, правядзення перадвыбарнай агітацыі, акрэдытацыі і дзейнасці наглядальнікаў, парадку галасавання і падліку галасоў. Былі таксама пытанні, не звязаныя з выбарамі.

Акрамя таго, у ЦВК зафіксавана не менш як 52 вусныя звароты. "Прыкладна палавіна з паступіўшых званкоў была звязана з тым, што грамадзяне спрабавалі высветліць участак, дзе яны могуць прагаласаваць. Былі скаргі ў сувязі з недакладнасцямі ў спісах выбаршчыкаў, накіраваннем запрашэнняў на выбары", - расказала кіраўнік ЦВК.

Паводле яе слоў, цяпер у Цэнтрвыбаркам паступаюць званкі ад састарэлых грамадзян, якіх не наведалі дома для галасавання. "Тут ужо нічога не выправіць. Адзінае, ЦВК можа папрасіць прабачэння за нездавальняючую работу ўчастковых камісій", - адзначыла Лідзія Ярмошына.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі