Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 лютага 2017, 19:55

У першыя дні бязвізавага рэжыму ў Беларусь найбольш актыўна едуць немцы і італьянцы

13 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Немцы і італьянцы найбольш актыўна карыстаюцца бязвізавым рэжымам уезду ў Беларусь у першыя дні яго дзеяння, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Дзяржаўным пагранічным камітэце.

Сярод першых іншаземцаў, якія прыбылі ў Беларусь па бязвізавым рэжыме, больш за ўсё грамадзян Германіі (43 чалавекі), Італіі (32). З Вялікабрытаніі і Нідэрландаў прыехала па 16 чалавек, з Польшчы - 14. Усяго, паводле даных на 18.00, у бязвізавым парадку праз пункт пропуску Нацыянальнага аэрапорта Мінск прапушчана 218 чалавек.

Як паведамлялася, пяцідзённы бязвізавы рэжым для грамадзян 80 краін пачаў дзейнічаць у Беларусі 12 лютага. Прыехаць без візы могуць грамадзяне 39 краін Еўропы, уключаючы ўвесь Еўрасаюз, а таксама Бразіліі, Інданезіі, ЗША, Японіі і іншых дзяржаў. У першую чаргу гэта бяспечныя ў міграцыйным плане краіны, стратэгічныя партнёры Беларусі, дзяржавы, якія ў аднабаковым парадку ўстанавілі бязвізавы рэжым адносна беларускіх грамадзян.

Для грамадзян В'етнама, Гаіці, Гамбіі, Гандураса, Індыі, Кітая, Лівана, Намібіі, Самоа абавязковым дадатковым патрабаваннем з'яўляецца наяўнасць у дакуменце для выезду за мяжу дзеючай шматразовай візы дзяржаў ЕС або Шэнгенскай зоны з адзнакай аб уездзе на іх тэрыторыю, а таксама авіябілетаў з пацвярджэннем у іх вылету з Нацыянальнага аэрапорта Мінск на працягу 5 дзён з даты ўезду.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі