Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 лістапада 2017, 16:23

У наступным годзе будзе адкрыта праграма падтрымкі школ тэхнічнымі сродкамі навучання

16 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства адукацыі Беларусі адкрые праграму падтрымкі сярэдняй адукацыі тэхнічнымі сродкамі навучання. Аб гэтым сёння паведаміў міністр адукацыі Ігар Карпенка ў час рэспубліканскага семінара "Інавацыйнае развіццё - стратэгічны вектар адукацыі", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У наступным годзе мы адкрываем праграму падтрымкі сістэмы сярэдняй адукацыі тэхнічнымі сродкамі навучання. У рамках гэтай праграмы ў першую чаргу аснасцім тыя школы, якія выставілі сваіх педагогаў для ўдзелу ў рэспубліканскім конкурсе прафмайстэрства "Настаўнік года Беларусі-2017", - сказаў Ігар Карпенка.

Першы сертыфікат на набыццё інтэрактыўнай сэнсарнай сістэмы (мультыборда) з рук міністра атрымала дырэктар Баравухскай сярэдняй школы нумар 15 Наваполацка Ірына Васіленка. "Мы прынялі рашэнне, што школа, дзе працуе пераможца конкурсу "Настаўнік года-2017" Святлана Румянцава, атрымае сертыфікат на камп'ютарныя сродкі навучання, якія будуць уведзены ў адукацыйны працэс, каб увесь педагагічны калектыў адчуў перамогу іх калегі на прэстыжным рэспубліканскім конкурсе", - адзначыў міністр адукацыі.

У канцы верасня былі аб'яўлены вынікі конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў "Настаўнік года Беларусі-2017". Пераможцам стала настаўнік беларускай мовы і літаратуры Баравухскай сярэдняй школы нумар 15 Наваполацка Святлана Румянцава. Лепшы педагог быў вызначаны па выніках суперфіналу, у якім спаборнічалі 8 пераможцаў прадметных намінацый. Усяго ў рэспубліканскім конкурсе прафмайстэрства педработнікаў прынялі ўдзел больш за 30 тыс. настаўнікаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі