Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 сакавіка 2018, 09:32

У Мінску зменены нарматывы спажывання цяпла ў дамах без прыбораў групавога ўліку

13 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт устанавіў нарматывы фактычнага спажывання цеплавой энергіі ў жылых дамах, не абсталяваных прыборамі групавога ўліку расходу цяпла. Адпаведнае рашэнне Мінгарвыканкама нумар 717 ад 1 сакавіка 2018 года сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Нарматыў фактычнага спажывання цеплавой энергіі на ацяпленне 1 кв. м агульнай плошчы жылых памяшканняў на студзень 2018 года ўстаноўлены ў памеры 0,0205 Гкал/1 кв. м, на падагрэў 1 куб. м вады - 0,0777 Гкал/1 куб. м.

Гэтыя нарматывы ўстаноўлены на падставе ч. 2 п. 29 Палажэння аб парадку разлікаў і ўнясення платы за жыллёва-камунальныя паслугі і платы за карыстанне жылымі памяшканнямі дзяржаўнага жыллёвага фонду, зацверджанага пастановай Савета Міністраў нумар 571 ад 12 чэрвеня 2014 года.

Рашэнне Мінгарвыканкама ўступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі