Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 ліпеня 2018, 11:15

У Мінску разглядаецца пытанне павышэння кошту праезду ў транспарце

12 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску разглядаецца пытанне павышэння кошту праезду ў грамадскім транспарце, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Мінгарвыканкаме.

Апошні раз тарыфы на праезд павялічваліся ў лістападзе мінулага года. У праекце бюджэту на 2018 год прагназавалася павелічэнне кошту да Br0,65 за адну паездку ў наземным транспарце і Br0,7 - у метро.

Аб канкрэтных тэрмінах і памеры павышэння пакуль не паведамляецца. Праект рашэння Мінгарвыканкама знаходзіцца на стадыі абмеркавання. Новыя тарыфы ўзгадняюцца з Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі