Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 чэрвеня 2017, 13:43

У Мінску 3 ліпеня наземны транспарт будзе працаваць з 5.00 да 3.00, метро - з 5.00 да 2.00

28 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску на Дзень Незалежнасці наземны транспарт будзе працаваць з 5.00 да 3.00, метро - з 5.00 да 2.00. Аб гэтым паведаміў на прэс-канферэнцыі намеснік дырэктара ДУ "Сталічны транспарт і сувязь" Андрэй Іларыёнаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Андрэя Іларыёнава, прыняты меры па транспартным абслугоўванні жыхароў і гасцей сталіцы 3 ліпеня. Аўтобусныя, тралейбусныя і некаторыя трамвайныя маршруты будуць працаваць з 5 гадзін раніцы да 3 гадзін ночы, метро - з 5 гадзін раніцы да 2 гадзін ночы. Інтэрвал руху паяздоў метрапалітэна складзе ад 3 мінут (у пікавы час) да 5 мінут.

На час правядзення парада войскаў Мінскага гарнізона, канцэртных праграм і святочнага салюту прадугледжана змяненне трас гарадскога транспарту, падкрэсліў намеснік дырэктара ДУ "Сталічны транспарт і сувязь".

Вызначаны адказныя дзяжурныя для аператыўнага рэгулявання транспартных маршрутаў, прадугледжаны рэзервовы рухомы састаў, які зможа выйсці на лінію ў выпадку неабходнасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі