Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 лютага 2017, 14:46

У Мінскім заапарку нарадзіўся як

20 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінскім заапарку нарадзіўся як, паведамілі БЕЛТА ў заапарку.

Паколькі малыш з'явіўся на свет у Дзень усіх закаханых, яго назвалі Валянцінам. Гэта ўжо другое дзіцяня ў пары. Часова бацькоў раздзялілі - тата-як застаўся ў вальеры, а маці з малышом перавялі ў ахаваны ад ветру домік.

Які даўно сталі звычайнымі жыхарамі заапарка, іх радзіма - Тыбет. Мясцовае насельніцтва цэніць гэтых магутных прыгожых быкоў за сілу, вынослівасць і непераборлівасць.

Таксама ў гэтым годзе ў заапарку маюць намер стварыць умовы для размнажэння папугаям. Большасць крылатых гадаванцаў знайшлі сабе пару, і мінчанам прапануецца прыняць удзел у стварэнні для іх гнездавых домікаў. Акцыя прадоўжыцца да 1 сакавіка, узоры домікаў размешчаны на сайце ўстановы.

Мінскі заапарк працуе з 1984 года. У яго калекцыі як экзатычныя жывёлы, так і рэдкія прадстаўнікі фаўны Беларусі. Усяго тут пражываюць амаль 2 тыс. жывёл 500 відаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі