Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 сакавіка 2017, 10:49

У конкурсе "Жанчына года - 2016" перамаглі 44 прадстаўніцы ўсіх рэгіёнаў Беларусі

20 сакавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. У рэспубліканскім конкурсе "Жанчына года - 2016" перамаглі 44 прадстаўніцы ўсіх рэгіёнаў Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Цырымонія ўзнагароджання прайшла 18 сакавіка ў Мінску. У конкурсе шэсць намінацый, якія перыядычна мяняюцца. Так, на гэты раз з улікам правядзення Года навукі была ўведзена намінацыя "Жанчына ў навуцы". Названы таксама імёны найбольш паспяховых жанчын у намінацыях "За лідарства і паспяховае кіраўніцтва", "За ўклад у развіццё духоўнасці і культуры", "За выхаванне дзяцей і моладзі", "За ўклад у развіццё вёскі", "Паспяховы старт і надзея Беларускага саюза жанчын". Асноўныя крытэрыі для ўдзелу ў конкурсе - дасягненні ў прафесійнай і грамадскай дзейнасці, выхаванні дзяцей і моладзі, уклад у развіццё вёскі, духоўнасці і культуры, навукі. У ім прынялі ўдзел прадстаўніцы ўсіх рэгіёнаў краіны.

Як адзначыў на цырымоніі намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Валерый Міцкевіч, у Беларусі жанчыны займаюць лідзіруючыя пазіцыі ў палітыцы і бізнесе.

У сваю чаргу намеснік старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, старшыня Беларускага саюза жанчын Мар'яна Шчоткіна адзначыла, што беларускія жанчыны дабіваюцца значных поспехаў ва ўсіх сферах. Паводле яе слоў, жанчыны і ў далейшым будуць рабіць усё магчымае дзеля міру, працвітання краіны і стабільнасці. Мар'яна Шчоткіна падкрэсліла: "Наша сіла - у адзінстве". Яна звярнула ўвагу, што ў зале сядзяць тыя, хто таксама стаяў ля вытокаў стварэння Беларускага саюза жанчын, а значыць, ёсць пераемнасць пакаленняў.

У намінацыі "За лідарства і паспяховае кіраўніцтва" пераможніцамі прызнаны дырэктар брэсцкага КУВГП "Камбінат грамадскага харчавання" Марыя Рацар, галоўны ўрач Віцебскага абласнога клінічнага анкалагічнага дыспансера Анжаліка Томчына, старшыня Буда-Кашалёўскага раённага Савета дэпутатаў Алена Алексіна, галоўны бухгалтар Лідскага малочна-кансервавага камбіната Святлана Івуць, дырэктар ААТ "ЭНЭФ" Наталля Галота, генеральны дырэктар магілёўскай булачна-кандытарскай кампаніі "Дамачай" Наталля Падлесных, намеснік начальніка ўпраўлення маркетынгу - кіраўнік праекта камерцыйнай службы ААТ "Магатэкс" Яўгенія Нікіціна, генеральны дырэктар інфармацыйнага агенцтва "Мінск-Навіны" Кацярына Дубінская, намеснік старшыні праўлення Беларусбанка Таццяна Міхайлоўская.

Лепшымі ў намінацыі "За ўклад у развіццё духоўнасці і культуры" названы начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Бярозаўскага райвыканкама Таццяна Кавалёк, начальнік аддзела культуры галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама Галіна Баркевіч, галоўны дырыжор камернага хору Гомельскай абласной філармоніі, заслужаны дзеяч культуры Беларусі Алена Сакалова, галоўны рэдактар газеты "Островецкая правда" Ніна Рыбік, дырэктар Любанскай дзіцячай школы народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Любоў Серавокая, дырэктар Капыльскага раённага краязнаўчага музея Валянціна Шуракова, камерцыйны дырэктар бабруйскага ААТ "Алмаз-Люкс" Наталля Цімашэнка, спецыяліст па рабоце з кліентамі выставачнага ўнітарнага прадпрыемства "Экспафорум" Ірына Жураўская.

Пераможніцамі конкурсу ў намінацыі "Жанчына ў навуцы" сталі загадчыца кафедры грамадскага здароўя і аховы здароўя Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, доктар медыцынскіх навук, прафесар Тамара Шаршакова, галоўны навуковы супрацоўнік Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я.Купалы, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар Наталля Стракаль, загадчыца лабараторыі хранічнай сардэчнай недастатковасці РНПЦ "Кардыялогія" Алена Курлянская, загадчыца кафедры дзяржаўнага кіравання сацыяльнай сферай і беларусазнаўства Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Беларусі, доктар сацыялагічных навук, прафесар Святлана Лапіна.

У намінацыі "За выхаванне дзяцей і моладзі" адзначаны выхавальніца дзіцячага дома сямейнага тыпу аддзела адукацыі, спорту і турызму Пружанскага райвыканкама Вольга Бакуменка, дырэктар ДУА "ВПК яслі-сад - пачатковая школа нумар 8 горада Брэста" Алена Кароль, выхавальніца дзіцячага дома сямейнага тыпу аддзела адукацыі, спорту і турызму Аршанскага райвыканкама Святлана Дашкевіч, дырэктар Віцебскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа машынабудавання імя М.П.Шмырова Таццяна Трушаніна, дырэктар Гомельскага гарадскога цэнтра сацыяльнага абслугоўвання сям'і і дзяцей Наталля Мазеніна, выхавальніца дзіцячага дома сямейнага тыпу аддзела адукацыі, спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама Марына Шэлег, кіраўнік узорнай студыі сучаснага і бальнага танца "Шарм" Смалявіцкага гарадскога Дома культуры Алена Мыцько, выхавальніца дзіцячага дома сямейнага тыпу аддзела адукацыі, спорту і турызму Круглянскага райвыканкама Марыя Сапега, дацэнт кафедры міжнародных адносін БДУ Алеся Садоўская.

Пераможніцамі ў намінацыі "За ўклад у развіццё вёскі" названы гаспадыня аграсядзібы "Утульны куток" Брэсцкага раёна Ганна Мялешка, першы намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Сенненскага райвыканкама Антаніна Сунцеева, дырэктар Тураўскага малочнага камбіната Вольга Луцко, галоўны бухгалтар СВК "Свіслач" Гродзенскага раёна Зінаіда Раманоўская, галоўны заатэхнік аграфірмы "Лебедзева" РУП "Мінскэнерга" Маладзечанскага раёна Тамара Алісейка, дырэктар ААТ "Малочныя горкі" горада Горкі Валянціна Цыркунова, намеснік генеральнага дырэктара КУП "Мінскхлебпрам" Святлана Касоўская.

Акрамя таго, у намінацыі "Паспяховы старт і надзея Беларускага саюза жанчын" лепшымі названы намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Пінскай СШ нумар 1 Таццяна Краўчук, намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Полацкага райвыканкама Алена Песталава, спартсмен-інструктар нацыянальнай каманды па вольнай барацьбе Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі адзінаборстваў Марыя Мамашук, начальнік лабараторыі ААТ "ГроднаАзот" Лілія Лебедзева, галоўны рэдактар раённай газеты "Узвышша" (Мінская вобласць) Ларыса Коршун, намеснік старшыні Магілёўскага гарвыканкама Ала Галушка, дырэктар Мінскай СШ нумар 199 Галіна Філіпёнак.

Конкурс "Жанчына года" праводзіцца дзявяты раз. Яго асноўная задача - адлюстраваць высокую ролю жанчын у сучасным грамадстве, іх уклад ва ўмацаванне сям'і, а таксама сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі.

У цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў конкурсу прынялі ўдзел прадстаўнікі рэспубліканскіх органаў улады, кіраўнікі прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў, у прыватнасці, міністр інфармацыі Лілія Ананіч, старшыня Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Генадзь Пальчык, першы намеснік міністра адукацыі Вадзім Богуш, першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Марыніч, намеснік міністра культуры Васіль Чэрнік і інш.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі