Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
05 верасня 2017, 14:39

У дзіцячых садах стане больш гурткоў дзякуючы новай рэдакцыі Кодэкса аб адукацыі

5 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У дзіцячых садах стане больш гурткоў і заняткаў па інтарэсах, магчымасць рэалізоўваць праграмы дадатковай адукацыі ў дашкольных установах будзе замацавана ў новай рэдакцыі Кодэкса аб адукацыі. Аб гэтым сёння журналістам паведаміла галоўны спецыяліст упраўлення сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы Міністэрства адукацыі Таццяна Драпакова, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У новай рэдакцыі Кодэкса аб адукацыі будзе замацавана магчымасць рэалізоўваць праграмы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ў дашкольных установах. Цяпер, як правіла, у садах працуюць аб'яднанні па інтарэсах мастацкага напрамку - гэта чытанне, маляванне, дэкаратыўна-прыкладная творчасць. А ў нас у сістэме дадатковай адукацыі 12 профіляў. Адпаведна, дзякуючы новай рэдакцыі кодэкса, дзіцячыя сады змогуць прадастаўляць сваім выхаванцам шырокі выбар аб'яднанняў па інтарэсах на аснове праграм дадатковай адукацыі", - адзначыла Таццяна Драпакова.

Паводле інфармацыі Міністэрства адукацыі, цяпер вучэбнай праграмай дашкольнай адукацыі вызначана аказанне адукацыйных паслуг звыш базавага кампанента па напрамках: "замежная мова", "харэаграфія", "дзіцячае ручное ткацтва", "мацярынская школа".

Новай рэдакцыяй Кодэкса аб адукацыі прадугледжваецца, што кожны дзіцячы сад з улікам запытаў бацькоў выхаванцаў зможа на падставе тыпавых праграм дадатковай адукацыі самастойна распрацоўваць і рэалізоўваць праграмы гурткоў, у тым ліку на платнай аснове.

Прадугледжваецца, што тыпавыя праграмы дадатковай адукацыі будуць прадстаўляць розныя напрамкі: эстэтычны, спартыўны, экалагічны, тэхнічны, вывучэнне замежных моў і інш.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі