Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 красавіка 2019, 11:11

У ДМК растлумачылі парадак кампенсавання інвалідам і шматдзетным 50 працэнтаў мытных пошлін пры ўвозе аўто

12 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Дзяржаўным мытным камітэце растлумачылі асноўныя аспекты прымянення ўказа нумар 140 "Аб кампенсаванні мытных пошлін, падаткаў", паведамляе БЕЛТА.

Дакументам прадугледжваецца кампенсаванне з рэспубліканскага бюджэту 50 працэнтаў мытных пошлін, падаткаў асобам, якія маюць інваліднасць I або II групы, а таксама бацькам (усынавіцелям, удачарыцелям) у шматдзетных сем'ях пры ўвозе легкавога аўтамабіля. Каб скарыстацца такой кампенсацыяй, неабходна прадставіць у мытню пасведчанне інваліда або пасведчанне шматдзетнай сям'і. Прадстаўленыя дакументы павінны быць дзеючымі на момант дэкларавання аўтамабіля.

Як растлумачылі ў ДМК, указ прапануе два спосабы кампенсавання. Пасведчанне інваліда або пасведчанне шматдзетнай сям'і можна прадаставіць непасрэдна пры ўвозе аўтамабіля. У такім выпадку плацяжы фізічная асоба мае права выплаціць у памеры 50 працэнтаў ад належных, гэта значыць палавіну. Калі па якой-небудзь прычыне пасведчанні не былі прад'яўлены пры дэклараванні транспартнага сродку, такія дакументы можна прадставіць у мытню, якая ажыццявіла выпуск аўтамабіля, на працягу аднаго года з дня такога выпуску. У такім выпадку палавіна плацяжоў будзе вернута фізічнай асобе па яе заяве.

Кампенсаванне праводзіцца адзін раз на працягу года. Размова ідзе не аб каляндарным годзе (з 1 студзеня па 31 снежня), а аб годзе, адлік якога пачынаецца з дня папярэдняга выпуску транспартнага сродку ў свабоднае абарачэнне з кампенсаваннем. "Гэта значыць, калі машына будзе ўвезена з кампенсаваннем 1 мая 2019 года, то наступную машыну з кампенсаваннем можна будзе ўвезці праз год, пачынаючы з 2 мая 2020 года", - адзначылі ў ДМК.

Указам нумар 140 не прадугледжаны абмежаванні па карыстанні і распараджэнні транспартнымі сродкамі, пры ўвозе якіх кампенсавалася 50 працэнтаў мытных плацяжоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі