Скрыншот відэа
15 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У праекце "У тэме" на YouTube-канале БЕЛТА расійскі ваенны аглядальнік Віктар Літоўкін растлумачыў, у чым з самага пачатку заключаўся сэнс Дагавора аб звычайных узброеных сілах у Еўропе, і чаму ён сёння не працуе.
"Сэнс Дагавора аб звычайных узброеных сілах у Еўропе заключаўся ў тым, што ён размяркоўваў квоты па танках, баявых браніраваных машынах, артылерыі і авіяцыі для кожнай краіны, якая ўваходзіла ў НАТА або Варшаўскі дагавор. Гэтыя квоты былі роўныя для ўсіх", - сказаў Віктар Літоўкін.
Эксперт адзначыў, што з распадам Варшаўскага дагавора квоты перасталі адпавядаць абазначаным ДЗУСЕ параметрам. Акрамя таго, падкрэсліў ён, Дагавор аб звычайных узброеных сілах у Еўропе грунтаваўся на даверы. Кожная краіна прадастаўляла ў ваенны камітэт у Вене даныя аб размяшчэнні тых ці іншых воінскіх часцей, колькасці танкаў, баявых машын і гэтак далей.
"Любая краіна, якая ўваходзіла ў Дагавор, магла прыслаць сваю інспекцыю і праверыць тыя ці іншыя воінскія часці ў іншай краіне, - звярнуў увагу Віктар Літоўкін. - Але калі ў 1999 годзе адбылася адаптацыя гэтага дагавора ў Стамбуле, і квоты, якія вызначаюцца ДЗУСЕ, выраўнавалі, Расія, Беларусь, Украіна і Казахстан ратыфікавалі гэта, а астатнія не. Літва, Латвія і Эстонія наогул выпалі з гэтага дагавора".
Эксперт нагадаў, што ў 2007 Уладзімір Пуцін прыняў рашэнне прыпыніць удзел у гэтым дагаворы. "Такім чынам спыніліся інспекцыі паміж краінамі Захаду і Расіяй. Тады Захад страціў магчымасць кантраляваць Расію. І сэнс ДЗУСЕ быў страчаны. Ніякага даверу адзін да аднаго не было", - рэзюмаваў Віктар Літоўкін.-0-