Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
07 сакавіка 2017, 19:32

У час паводкі ў Беларусі можа быць падтоплены 51 населены пункт

7 сакавіка, Мінск /Аляксандр Жыбуль - БЕЛТА/. Вясеннімі водамі ў Беларусі можа быць падтоплены 51 населены пункт у 16 раёнах. Аб гэтым паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі першы намеснік начальніка ўпраўлення аварыйна-выратавальных службаў і ліквідацыі надзвычайных сітуацый МНС Андрэй Юржыц, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Гідрамет прадастаўляе поўную інфармацыю МНС аб тым, чаго чакаць ад паводкі. Зыходзячы з гэтага прагнозу, міністэрства арганізуе сваю работу. "У 16 раёнах і 51 населеным пункце Беларусі магчымы падтапленні вясеннімі водамі. На гэты момант падтоплены тры ўчасткі дарог і аднаго моста. Падрыхтаваны ўжо картаграфічныя матэрыялы, узяты на ўлік усе населеныя пункты", - адзначыў Андрэй Юржыц.

У МНС ёсць тры водныя падушкі, сфарміравана 14 зводных атрадаў, якія могуць адпампаваць ваду і хутка дабрацца да месца здарэння. На баявых дзяжурствах па ўсёй краіне штодзень знаходзяцца 2344 чалавекі і 1500 адзінак пажарнай тэхнікі і ў рэзерве яшчэ тысяча, якія кругласутачна нясуць сваю службу. "Службы ўзаемадзеяння і аварыйныя брыгады гатовы да ўсіх экстранных сітуацый. Калі нейкі населены пункт будзе адрэзаны вадой, арганізуецца падвоз прадуктаў харчавання. У нас задзейнічаны касмічны маніторынг. Таксама ў нас наладжана ўзаемадзеянне з дзяржаўнымі службамі па надзвычайных сітуацыях Украіны і Расійскай Федэрацыі. Пры павышэнні ўзроўню рэк мы гатовы да маментальнага рэагавання", - сказаў Андрэй Юржыц.

У сваю чаргу першы намеснік начальніка Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Раман Лабазноў запэўніў, што ў Беларусі прыняты ўсе меры да сустрэчы вясенняй паводкі. "Уся сетка Гідрамета пераведзена ва ўзмоцнены рэжым нясення службы. У гэту работу ўключана амаль 80 інфармацыйных гідралагічных пастоў па ўсёй краіне. Штодзень уся інфармацыя перадаецца ў МНС. Узаемадзеянне арганізавана на самым высокім узроўні", - сказаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі