Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 чэрвеня 2019, 13:54

У Беларусі з'явіцца анлайн-платформа для размяшчэння інфармацыі аб высокіх цэнах на лякарствы

13 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі з'явіцца анлайн-платформа, дзе можна будзе размясціць інфармацыю аб высокіх цэнах на лякарствы. Аб гэтым заявіў журналістам міністр аховы здароўя Беларусі Уладзімір Каранік, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Міністр адзначыў, што ёсць некаторыя пытанні з цэнамі на імпартныя лекавыя прэпараты, якія вышэйшыя, чым у замежных краінах. "Пакуль гэта ў планах, але мы будзем грунтоўна працаваць з прадстаўнікамі IT-сферы для распрацоўкі платформы, дзе ў анлайн-рэжыме кожны грамадзянін зможа размясціць інфармацыю аб тым, што ён недзе за мяжой купіў прэпарат у паўтара-два разы таннейшы, чым у нас", - сказаў Уладзімір Каранік.

Будзе працаваць зваротная сувязь: пасля аналізу зваротаў Міністэрства аховы здароўя будзе даваць адказы насельніцтву. У прыватнасці, растлумачаць, па якіх пазіцыях цэны прыведзены ў адпаведнасць, дадуць абгрунтаванне, чаму склалася такая сітуацыя.

З улікам гэтай інфармацыі будуць прымацца меры. Калі не будзе магчымасці знізіць цану для краіны ў сувязі з пазіцыяй вытворцы, айчынных вытворцаў будуць арыентаваць на засваенне вытворчасці аналагаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі