Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 чэрвеня 2019, 15:19

У Беларусі жыллёва-камунальныя паслугі аказваюць больш за 20 прыватных кампаній

20 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш як 20 прыватных кампаній працуюць на рынку жыллёва-камунальных паслуг Беларусі, паведаміў сёння журналістам начальнік упраўлення жыллёвай гаспадаркі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Андрэй Рамашка ў прэс-цэнтры БЕЛТА.

"Дынаміка прыходу прыватнікаў на рынак жыллёва-камунальных паслуг ёсць, але яна недастаткова актыўная, - адзначыў Андрэй Рамашка. - На сённяшні дзень больш за 20 арганізацый аказваюць паслугі па тэхнічным абслугоўванні жыллёвага фонду, санітарным утрыманні дапаможных памяшканняў".

Стрымальным фактарам для развіцця канкурэнцыі ён назваў тое, што сфера ЖКП атрымлівае датацыі з бюджэту. Фактычна затраты акупляюцца толькі па тарыфах на тэхнічнае абслугоўванне.

Таксама Андрэй Рамашка расказаў, што апошнія гады назіраецца тэндэнцыя, калі ўсё большая колькасць таварыстваў уласнікаў вырашаюць заключаць дагаворы на абслугоўванне з камунальнымі арганізацыямі. "Гэта абыходзіцца танней, чым плаціць заработную плату сваім работнікам", - дадаў ён.

Усяго ў Беларусі налічваецца каля 10 тыс. таварыстваў уласнікаў ЖБВК, з іх на прынцыпах самаабслугоўвання працуюць каля 43 працэнтаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі