Сцяг Пятніца, 17 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
30 красавіка 2024, 10:49

У Беларусі жанчын на 700 тыс. больш, чым мужчын

Фота з архіва
Фота з архіва
30 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі жанчын на 700 тыс. больш, чым мужчын. Такія даныя прыводзіць Нацыянальны статыстычны камітэт, паведамляе БЕЛТА.

На 1 студзеня 2024 года насельніцтва Беларусі складала 9 155 978 чалавек, з іх жанчын - 4 929 249 (53,8 працэнта), а мужчын - 4 226 729 (46,2 працэнта). Поводле даных Белстата, на 1 тыс. жанчын у Беларусі прыпадала 857 мужчын, а на 1 тыс. мужчын - 1166 жанчын. Сярэдні ўзрост жыхара краіны склаў 41,5 года, пры гэтым жанчыны - 43,9 года, мужчыны - 38,7 года.

У гарадской мясцовасці пражывалі 7 198 285 чалавек (78,6 працэнта ад усяго насельніцтва рэспублікі), а ў сельскай - 1 957 693 (21,4 працэнта). У Мінску налічвалася 1 992 862 чалавекі, або 21,8 працэнта ад усёй колькасці насельніцтва. У Мінскай вобласці пражывала 1 460 289 (15,9 працэнта), Гомельскай - 1 338 617 (14,6 працэнта), Брэсцкай - 1 308 569 (14,3 працэнта), Віцебскай - 1 081 911 (11,8 працэнта), Гродзенскай - 992 556 (10,8 працэнта), Магілёўскай - 981 174 (10,7 працэнта).

Працаздольныя 58,5 працэнта насельніцтва краіны (5 353 585 чалавек). Маладзейшыя за гэты ўзрост былі 17,5 працэнта (1 600 236 чалавек), а старэйшыя - 24 працэнты (2 202 157).-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі