Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 жніўня 2019, 11:27

У Беларусі з 28 жніўня падаражэюць званкі па гарадскім тэлефоне і паштовыя адпраўленні

19 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Белтэлекам" і "Белпошта" з 28 жніўня павышаюць тарыфы на некаторыя паслугі. Пастанова Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ад 7 жніўня 2019 года нумар 66, якая прадугледжвае ўстанаўленне новых гранічных тарыфаў на паслугі электрасувязі (тэлефоннай сувязі) і паштовай сувязі агульнага карыстання, афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Як растлумачылі ў "Белтэлекаме", цяпер тарыфы не забяспечваюць поўнага пакрыцця затрат на аказанне паслуг. З 28 жніўня рэгулюемыя тарыфы на паслугі тэлефоннай сувязі вырастуць у сярэднім на 8,4 працэнта.

"Белтэлекам" праводзіць актыўную мадэрнізацыю сваіх сетак: устарэлыя медныя лініі сувязі замяняюць на оптавалаконныя па тэхналогіі GPON, абанентаў у гарадской і сельскай мясцовасці пераключаюць на сучасную IMS-платформу. Гэтыя мерапрыемствы садзейнічаюць зніжэнню сабекошту аказваемых паслуг і павелічэнню пакрыцця затрат даходамі ад рэгулюемых паслуг мясцовай тэлефоннай сувязі", - адзначылі ў кампаніі.

Пры гэтым павышэнне рэгулюемых тарыфаў не закране іншыя паслугі, якія прадастаўляюцца "Белтэлекамам", у тым ліку інтэрнэту і тэлебачання.

Што датычыцца тарыфаў на паслугі паштовай сувязі, то перасылка паштовай карткі, пісьма або бандэролі масай да 20 г для фізічных асоб падаражэе з Br0,48 да Br0,54. За кожныя наступныя поўныя або няпоўныя 20 г масы пісьма або бандэролі трэба будзе даплачваць не чатыры капейкі, а пяць.

Для юрыдычных асоб і ІП перасылка паштовай карткі, пісьма і бандэролі да 20 г падаражэе на пяць капеек - да Br0,45. За кожныя наступныя поўныя або няпоўныя 20 г масы пісьма або бандэролі давядзецца даплаціць 4,17 капейкі (цяпер - 3,33 капейкі).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі