Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 студзеня 2018, 09:26

У Беларусі ўдасканаляць падыходы да арганізацыі навукова-даследчай і інавацыйнай дзейнасці

12 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі плануюць удасканаліць падыходы да арганізацыі і фінансавання навукова-даследчай і інавацыйнай дзейнасці. Гэта прадугледжана рэзалюцыяй II З'езда вучоных Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

II З'езд вучоных Беларусі прайшоў у Мінску 12-13 снежня. Па выніках пленарнага пасяджэння 13 снежня была падрыхтавана рэзалюцыя з'езда. Аднак потым яе тэкст дапрацоўваўся рэдакцыйнай камісіяй, і цяпер грамадскасці прадстаўлены канчатковы варыянт. У рэзалюцыі абазначаны меры для планамернай пабудовы інтэлектуальнай эканомікі і далейшага развіцця навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці ў Беларусі.

"З'езд вучоных Рэспублікі Беларусь прымае рашэнне: у мэтах далейшага развіцця навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці, інтэлектуалізацыі беларускай эканомікі лічыць неабходным удасканаленне праграмна-мэтавых і праектных падыходаў да арганізацыі і фінансавання навукова-даследчай і інавацыйнай дзейнасці, уключаючы адзіную сістэму доўгатэрміновага прагназавання інавацыйнага цыкла", - сказана ў рэзалюцыі.

Таксама ў тэксце дакумента асаблівае значэнне надаецца канцэнтрацыі фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў і доследна-канструктарскіх работ на прыярытэтных напрамках, забеспячэнню актыўнага ўзаемадзеяння акадэмічнай, вузаўскай, галіновай і карпаратыўнай навукі, шырокаму развіццю эфектыўных форм кааперацыі навукі, вытворчасці і адукацыі.

Акрамя таго, неабходны актыўны і сістэмны ўдзел вучоных у навуковым забеспячэнні ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага і інавацыйнага развіцця краіны, далейшае ўдасканаленне сістэмы падрыхтоўкі навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі, выкарыстанне прагрэсіўных форм і метадаў матывацыі да эфектыўнай работы вучоных і камерцыялізацыі правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці.

Згодна з рэзалюцыяй з'езда, плануецца рэалізаваць маштабныя меры па прыцягненні і замацаванні таленавітай моладзі ў навукова-інавацыйнай сферы, удзеле моладзі ў стварэнні і развіцці асноўных навуковых школ сусветнага ўзроўню, а таксама актывізаваць удзел беларускіх вучоных у глабальных і рэгіянальных навукова-даследчых, адукацыйных і інавацыйных працэсах. Асаблівая ўвага ўдзяляецца неабходнасці павышэння ролі і зацікаўленасці канструктараў, інжынераў, тэхнолагаў і вытворча-тэхнічнага персаналу ў інавацыйным развіцці вытворчага сектара эканомікі і паляпшэнні якасці выпускаемай прадукцыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі