Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 мая 2018, 14:18

У Беларусі ў гэтым годзе плануецца адкрыць 17 устаноў дашкольнай адукацыі

28 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ў 2018 годзе плануецца адкрыць 17 устаноў дашкольнай адукацыі. Аб гэтым сёння журналістам паведаміла галоўны спецыяліст упраўлення сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы Міністэрства адукацыі Алена Сімакова, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў галоўнага спецыяліста, у 2017 годзе больш як 95 працэнтаў дзяцей 3-6 гадоў былі ахоплены дашкольнай адукацыяй. "Дзяржавай прадугледжана далейшае пашырэнне даступнасці дашкольнай адукацыі. У гэтых мэтах прадугледжана з 2015 па 2020 год будаўніцтва 79 устаноў дашкольнай адукацыі, 39 з іх ужо здадзены ў эксплуатацыю. У гэтым годзе плануецца здача 17 устаноў дашкольнай адукацыі", - сказала Алена Сімакова.

Яна адзначыла, што ў Беларусі развіццё сістэмы дашкольнай адукацыі ўключае перш за ўсё захаванне даступнасці гэтага ўзроўню адукацыі, удасканаленне яе якасці, а таксама паляпшэнне здароўезберагальнага працэсу ва ўстановах дашкольнай адукацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі