Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 красавіка 2018, 18:04

У Беларусі створаны міжведамасны савет па развіцці электроннай аховы здароўя

24 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі створаны міжведамасны савет па развіцці электроннай аховы здароўя, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА міністр аховы здароўя Валерый Малашка, адказваючы на пытанне аб перспектывах развіцця галіны.

"Рэвалюцыйным момантам будзе электронная ахова здароўя. Мы будуем электронны ўрад. І адпаведна сістэма аховы здароўя - значная састаўная частка гэтага працэсу", - сказаў Валерый Малашка.

"Створаны міжведамасны савет у гэтым месяцы, і я маю гонар яго ўзначальваць. У яго ўвайшлі прадстаўнікі многіх ведамстваў, прадпрымальніцкіх структур", - адзначыў міністр. Што датычыцца будучых задач, "перайшлі да фарміравання тэхнічных заданняў на асобныя элементы гэтай сістэмы".

Без адкрытасці, абмеркавання выбудаваць рабочую сістэму электроннай аховы здароўя не ўдасца, упэўнены міністр.

Тэма электроннай аховы здароўя даволі новая для Беларусі, адзначыў міністр. Розныя дзяржавы ішлі сваім шляхам у гэтым плане. "Мы разумеем, што не можам пакінуць тое, што ў нас раней было зроблена ў плане электроннай аховы здароўя. Многія ўстановы даволі нядрэнна інфармаватызаваны. Створаны рэгістры, у тым ліку анкалагічны. Мы не маем права ўсё гэта выкінуць, а павінны трансфармаваць", - дадаў міністр.

Паводле слоў Валерыя Малашкі, электронная ахова здароўя павысіць імідж галіны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі