Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
05 снежня 2018, 17:24

У Беларусі скарачаюць пералік патрабаванняў да гандлю прадуктамі на рынках

5 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі зацвердзілі новыя санітарныя нормы і правілы "Патрабаванні да ажыццяўлення гандлю на рынках харчовай прадукцыяй". Іх пералік значна скарочаны. Такая інфармацыя размешчана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Патрабаванні да вядзення гандлю на рынках харчовай прадукцыяй перагледжаны і значна скарочаны. Новыя санітарныя нормы і правілы, зацверджаныя пастановай Міністэрства аховы здароўя ад 23 кастрычніка 2018 года нумар 80, складаюцца з 35 пунктаў. Раней у дакуменце быў 131 пункт.

Пастанова ўступае ў сілу праз 15 рабочых дзён пасля яе афіцыйнага апублікавання. Санітарныя нормы і правілы, якія дзейнічалі з 2012 года, прызнаны страціўшымі сілу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі