Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
06 лістапада 2019, 18:16

У Беларусі рыхтуюць канцэпцыю абароны персанальных даных у ахове здароўя

6 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства аховы здароўя Беларусі рыхтуе канцэпцыю абароны персанальных даных у сістэме аховы здароўя, паведаміў журналістам намеснік міністра аховы здароўя Вячаслаў Шыла перад канферэнцыяй у Мінску, якая прысвечана актуальным праблемам кібербяспекі ў медыцынскай галіне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У сістэме аховы здароўя даволі вялікі аб'ём даных па кожным пацыенце, якія знаходзяцца як на папяровым носьбіце, так і ў лічбавым фармаце. Міністэрства аховы здароўя ўдзяляе шмат увагі абароне персанальных даных, - сказаў Вячаслаў Шыла. - У нас не было прыкладаў уцечкі інфармацыі з медыцынскіх інфармацыйных сістэм. Гэта датычыцца КТ-, МРТ-даследаванняў і інш.".

Разам з тым, каб ісці ў нагу з часам, распрацаваны праект канцэпцыі абароны персанальных даных у ахове здароўя. Існуе шмат медыцынскіх сістэм. Сярод іх АІС "Паліклініка", АІС "Стацыянар", Адзіная лабараторная інфармацыйная сістэма, рэгістр "Цукровы дыябет". Аднак яны маюць разрознены характар, таму даныя збіраюцца на базе канкрэтнай установы. "Неабходна аб'яднаць інфармацыйныя сістэмы на ўсіх узроўнях, каб наладзіць поўнае ўзаемадзеянне паміж усімі суб'ектамі", - адзначыў намеснік міністра. Задачу павінна вырашыць цэнтралізаваная інфармацыйная сістэма аховы здароўя Беларусі. Гэта, паводле слоў Вячаслава Шылы, дазволіць як урачу, так і пацыенту (праз асабісты кабінет) выкарыстоўваць гэтыя даныя.

Удзельнікамі канферэнцыі з'яўляюцца супрацоўнікі ўстаноў аховы здароўя, спецыялісты IT-сферы, якія займаюцца распрацоўкай праграмных прадуктаў у сферы інфармацыйнай бяспекі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі