Сцяг Чацвер, 2 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 кастрычніка 2018, 09:57

У Беларусі разгледзяць магчымасць выхаднога тыдня на майскія святы 2019 года

22 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад Беларусі разгледзіць магчымасць увядзення дадатковых выхадных дзён на майскія святы ў 2019 годзе. Аб гэтым у праграме "Галоўны эфір" на тэлеканале "Беларусь 1" расказаў міністр эканомікі Дзмітрый Крутой, паведамляе БЕЛТА.

Адказваючы на пытанне, ці мэтазгодна з эканамічнага пункту гледжання выходзіць на работу ў сераду 8 мая, улічваючы, што 7 мая ў аўторак будзе Радаўніца, а 9 мая ў чацвер - Дзень Перамогі, ён сказаў, што эканамічны складнік у такім выпадку дваякі. З аднаго боку, гэта вытворчыя паказчыкі па выручцы, калі людзі вырабляюць прадукцыю, з іншага - гэта сфера паслуг, рознічны гандаль і транспарт.

"Глыбока ў такія разлікі мы, вядома, пакуль не акуналіся, але прыкладна гэтыя сферы парытэтныя. Таму з эканамічнага пункту гледжання эфекту вялікага не атрымаем, калі будзем працаваць менавіта ў сераду адзін дзень. Таму на ўзроўні ўрада гэта тэма, я думаю, будзе асобна разгледжана менавіта з улікам спецыфікі мая 2019 года і, узважыўшы ўсе за і супраць, будзе прынята канчатковае рашэнне", - адзначыў Дзмітрый Крутой.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі