Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 верасня 2017, 15:57

У Беларусі прапрацоўваюцца новыя дыферэнцыраваныя тарыфы на ЖКП

14 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі прапрацоўваюцца новыя дыферэнцыраваныя тарыфы на ЖКП. Аб гэтым інфармуе газета "Звязда", паведамляе БЕЛТА.

Новыя дыферэнцыраваныя тарыфы абмяркоўваюцца з улікам запуску Беларускай АЭС. Мяркуецца, што кошт электраэнергіі ў залежнасці ад часу сутак можа адрознівацца ў 3 разы. Як піша "Звязда", плануецца таксама размежаваць для насельніцтва цэны адносна часу пікавых нагрузак і пры налічэнні аплаты за падаграванне вады і ацяпленне і пашырыць групы спажыўцоў, якія могуць расплачвацца па субсідзіруемым тарыфе.

Дыферэнцыяцыя тарыфаў разлічана на тое, каб насельніцтва не пацярпела ад падаражання жыллёва-камунальных паслуг.

"З улікам таго, што па большасці ЖКП мы выходзім на 100-працэнтны ўзровень кампенсацыі, індэксацыя на намінальную зарплату, якая праводзіцца сёння, да іх па заканадаўстве прымяняцца не можа. Хоць з часам мы можам сутыкнуцца з тым, што затраты на аказанне гэтых паслуг вырастуць і дасягнуты ўзровень 100-працэнтнай кампенсацыі выконвацца не будзе", - адзначыў намеснік міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Іван Вежнавец.

Сумесна з Міністэрствам жыллёва-камунальнай гаспадаркі МАРГ распрацоўвае падыходы па магчымай індэксацыі тарыфаў у залежнасці ад затрат, якія ўваходзяць у пэўную паслугу.

Прапановы будуць накіраваны на разгляд кіраўніку дзяржавы, таму што для разліку тарыфаў патрэбна будзе змяніць базавую велічыню. Папярэдне разлічаны тарыф на энергію ад АЭС таксама накіраваны на разгляд кіраўніцтву краіны.

Каб стымуляваць выкарыстанне электраэнергіі, прапрацаваны і дыферэнцыраваныя ў залежнасці ад пікавых і звычайных гадзін тарыфы для электракацельняў, запланаваных да ўводу. Узгодненыя значэнні будуць прымяняцца на эксперыментальных электракацельнях. Каб дыферэнцыраванымі тарыфамі маглі карыстацца жыхары, трэба ўстанавіць у дамах адпаведныя лічыльнікі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі