Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 жніўня 2018, 15:04

У Беларусі прапануецца ўвесці новы від страхавання ў турызме

17 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі прапануецца ўвесці новы від страхавання ў турызме - страхаванне грамадзянскай адказнасці турыстычнай арганізацыі. Аб гэтым ішла размова ў час круглага стала ў прэс-цэнтры БЕЛТА.

Прадстаўнікі галіны на фоне падзей гэтага сезона (у тым ліку фінансавых праблем расійскіх тураператараў, складанасці з палётнымі праграмамі ўкраінскіх тураператараў) ініцыіруюць змяненні ў страхаванні ў турбізнесе. Як адзначыў старшыня Рэспубліканскага саюза туріндустрыі Беларусі Піліп Гулы, практыка такога страхавання турыстычнай дзейнасці існуе ў Расіі, Казахстане, іншых краінах. Пытанне ў тым, ці падыходзіць Беларусі ў чыстым выглядзе расійская або польская мадэль ці патрэбны нейкі камбінаваны варыянт.

Начальнік упраўлення медыцынскага страхавання "Белдзяржстраха" Людміла Кулак удакладніла, што страхаванне грамадзянскай адказнасці турарганізацыі магло б стаць механізмам абароны правоў турыстаў у тых выпадках, калі турфірмамі не выконваюцца абавязацельствы. Пакуль нарматыўнага прававога акта, які ўстанаўліваў бы абавязковасць або існаванне такога віду страхавання, у Беларусі няма. Турыст можа купіць медыцынскую страхоўку або страхоўку ад нявыезду. Апошні страхавы поліс гарантуе вяртанне грошай у выпадку аб'ектыўных асабістых праблем у турыста - адмова ў візе, экстранная шпіталізацыя непрасрэдна перад паездкай, смерць блізкіх сваякоў, прызыў на ваенныя зборы або ваенную службу. Ёсць яшчэ адзін від страхавання, які дае магчымасць пазбегнуць дадатковых расходаў - страхаванне агульнаграмадзянскай адказнасці турыста, які знаходзіцца за мяжой.

"Іншых відаў страхавання, якія пакрывалі б у тым ліку нейкія расходы, звязаныя з невыкананнем абавязацельстваў турыстычнай арганізацыяй, сёння ў Беларусі няма. "Белдзяржстрах", калі будзе ініцыятыва Мінспорту або нашага непасрэднага рэгулятара Міністэрства фінансаў, гатовы працаваць у гэтым напрамку. Мы знаёмы з вопытам правядзення такога страхавання, паколькі супрацоўнічаем са многімі еўрапейскімі і расійскімі страхавымі кампаніямі", - рэзюмавала Людміла Кулак.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі