Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 сакавіка 2018, 19:47

У Беларусі прадаўжаецца стварэнне надзейнай прававой базы ў сферы мытнага рэгулявання - Сянько

23 сакавіка, Гомель /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі прадаўжаецца стварэнне надзейнай прававой базы ў сферы мытнага рэгулявання. Аб гэтым заявіў 23 сакавіка на выязным пасяджэнні грамадска-кансультатыўнага савета пры Дзяржаўным мытным камітэце ў Гомелі старшыня ДМК Юрый Сянько, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Асноўнай тэмай выязнога пасяджэння стала абмеркаванне першых вынікаў работы ва ўмовах Мытнага кодэкса Еўразійскага эканамічнага саюза. Як было адзначана, Гомельскі рэгіён быў выбраны ў якасці пляцоўкі для абмеркавання гэтай тэмы невыпадкова: тут сканцэнтраваны буйныя прамысловыя прадпрыемствы, функцыянуе свабодная эканамічная зона. Удзельнікамі пасяджэння сталі прадстаўнікі мытных органаў, а таксама суб'екты гаспадарання, якія ажыццяўляюць знешнеэканамічную дзейнасць.

Адкрываючы мерапрыемства, Юрый Сянько адзначыў, што стварэнне надзейнай прававой базы ў сферы мытнага рэгулявання прадаўжаецца: нацыянальнае заканадаўства прыводзіцца ў адпаведнасць з Мытным кодэксам ЕАЭС. "Распрацаваны праект указа, у адпаведнасці з якім будуць вырашацца першачарговыя пытанні ў сферы мытнага рэгулявання, вядзецца распрацоўка праекта пастановы Савета Міністраў Беларусі аб мерах па рэалізацыі дагавора аб Мытным кодэксе ЕАЭС, шэрага нарматыўна-прававых актаў Дзяржаўнага мытнага камітэта. Пачата работа над новай рэдакцыяй закона аб мытным рэгуляванні, якую плануецца завяршыць да канца бягучага года. Усё гэта дасць магчымасць стварыць надзейную прававую базу ў сферы мытнага рэгулявання па розных напрамках", - сказаў Юрый Сянько.

Ён таксама падкрэсліў, што прадаўжаецца работа па мадэрнізацыі інфармацыйных сістэм мытных органаў. У прыватнасці, наладжана ўзаемадзеянне з агульнадзяржаўнай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмай. Плануецца, што на працягу гэтага года будзе атрыманы доступ да інфармацыйных рэсурсаў розных міністэрстваў і ведамстваў.

Усё гэта дазволіць павысіць эфектыўнасць мытнага кантролю, паскорыць парадак правядзення аперацый. А гэта дасць магчымасць актывізаваць сваю дзейнасць суб'ектам гаспадарання, звязаным са знешнімі рынкамі, працаваць у больш камфортных умовах.

У размове з журналістамі першы намеснік старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Уладзімір Арлоўскі адзначыў, што пасля ўступлення ў сілу кодэкса работа мытных органаў ідзе спакойна, у планавым рэжыме. Паводле яго слоў, гэта звязана з тым, што да ўступлення дакумента мытныя органы Беларусі рыхтаваліся загадзя. "На працягу года мытная служба адпрацавала шэраг норм, былі праведзены эксперыменты. Цяпер мы ад эксперыментаў перайшлі да звычайнага прымянення норм. Гэта і аўтаматычны выпуск тавараў, скарачэнне тэрмінаў афармлення, пераход на электроннае мытнае дэклараванне і г. д.", - сказаў Уладзімір Арлоўскі.

Таксама на пасяджэнні падведзены вынікі работы ў мінулым годзе экспертна-кансультатыўных груп па транзіце, мытна-тарыфным рэгуляванні і інфармацыйных тэхналогіях. Абазначаны планы і задачы на 2018 год.

У сваю чаргу прадстаўнікі бізнесу, прадпрыемстваў змаглі задаць пытанні, што датычацца правапрымяняльнай практыкі норм, якія змяніліся, выказаць свае прапановы па ўдасканаленні заканадаўства.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі