Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 жніўня 2014, 19:54

У Беларусі плануецца стварыць "школу для вундэркіндаў"

19 жніўня, Мінск /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. "Школа інавацыйных менеджараў" можа з'явіцца ў Беларусі ў наступным годзе. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Аляксандр Шумілін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У нас не хапае ў краіне інавацыйных менеджараў. Таму я лічу, што ў наступным годзе ў Беларусі можа быць створана так званая школа для вундэркіндаў, школа інавацыйных менеджараў, куды мы адбяром 20-30 таленавітых маладых людзей, якія разбіраюцца па розных напрамках і ў тэхніцы, і ў навуцы. І правядзём для іх спецыялізаванае навучанне не толькі ў Беларусі, навучым таму, як будаваць інавацыйны бізнес, таму што мала мець ідэю і яе тэхнічнае рашэнне, важна ўсё правільна арганізаваць", - растлумачыў старшыня ДКНТ.

Акрамя таго, у наступным годзе групу беларускіх студэнтаў плануецца накіраваць на вучобу ў летнюю школу фонду "Сколкава", дзе займаюцца пытаннямі рэалізацыі інавацыйных праектаў. "Мы з БРСМ і іншымі арганізацыямі пачнём фарміраваць групы для магчымасці нашых студэнтаў прайсці там навучанне", - расказаў старшыня ДКНТ. Паводле яго слоў, згодна з існуючымі дамоўленасцямі для Беларусі навучанне будзе бясплатным. "Гэта добрая магчымасць атрымаць адукацыю для арганізацыі інавацыйнага бізнесу. У Расіі чытаюць лекцыі вядомыя менеджары з усяго свету", - канстатаваў Аляксандр Шумілін.
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі