Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 сакавіка 2017, 16:07

У Беларусі першымі ў СНД укаранілі перадавую тэхналогію лячэння анеўрызмы брушной аорты

23 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі першымі ў СНД укаранілі перадавую тэхналогію лячэння анеўрызмы брушной аорты. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў галоўны пазаштатны спецыяліст па рэнтгенваскулярнай хірургіі Міністэрства аховы здароўя, загадчык лабараторыі неадкладнай і інтэрвенцыйнай кардыялогіі РНПЦ "Кардыялогія" Валерый Стальмашок.

Напярэдадні беларускія хірургі разам з галандскімі калегамі прааперыравалі двух чалавек. У пашкоджаную атэрасклерозам брушную аорту ўставілі новы стэнт-графт. "Гэта абсалютна новая канструкцыя, самая перадавая тэхналогія ў сваёй сферы", - падкрэсліў Валерый Стальмашок.

З дапамогай стэнт-графтаў пацыентаў у Беларусі аперыравалі і раней. Унікальнасць новага імпланта ў тым, што ён можа быць выкарыстаны нават пры самых складаных варыянтах пашкоджання брушной аорты. Ранейшыя мадэлі з-за анатамічных асаблівасцей хірургі паставіць іншы раз не маглі. "Цяпер мы зможам аперыраваць большую колькасць пацыентаў", - адзначыў Валерый Стальмашок. Колькасць людзей, якім неабходны такія аперацыі, паводле яго слоў, даходзіць да некалькіх соцень у год.

Стан прааперыраваных пацыентаў медыкі ацэньваюць як добры. Адзначаецца паляпшэнне самаадчування, скаргаў пасля аперацыі няма. Спецыялісты разлічваюць, што ўжо на наступным тыдні іх можна будзе выпісаць. Сёння беларускія хірургі плануюць прааперыраваць з дапамогай новых стэнт-графтаў яшчэ двух чалавек.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі