Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 верасня 2019, 13:14

У Беларусі павялічаны грашовыя нормы расходаў на дзяржзабеспячэнне дзяцей-сірот

18 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі павышаюцца грашовыя нормы расходаў на дзяржаўнае забеспячэнне дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, знаходзяцца ў сацыяльна-педагагічных цэнтрах, спецыяльных навучальна-выхаваўчых і лячэбна-выхаваўчых установах, прыёмніках-размеркавальніках для непаўналетніх. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў Беларусі ад 13 верасня 2019 года нумар 621, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

У прыватнасці, грашовыя нормы на куплю камплектаў адзення, абутку, мяккага інвентару і абсталявання для дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржзабеспячэнні, павялічацца да Br1163,71 (пасля заканчэння тэрміну знаходжання ў дзіцячых дамах і іншых установах - Br160,39). Для тых, хто навучаецца на дзённай форме ў дзяржаўных ССНУ, ПТВ, вучылішчах алімпійскага рэзерву, ВНУ, магчыма грашовая кампенсацыя кошту тавараў у памеры Br251,28 (для юнакоў) і Br260,14 у год (для дзяўчат).

Нормы расходаў на карыстанне ў дзіцячых дамах сямейнага тыпу, апякунскіх і прыёмных сем'ях кватэрным тэлефонам (акрамя міжгародніх і міжнародных размоў), бытавымі паслугамі (паслугі пральняў, цырульняў, па рамонце абутку) выраслі на Br21,55 у месяц на адно дзіця.

Дакументам прадугледжана і павышэнне да 10 працэнтаў грашовых норм расходаў на забеспячэнне адзеннем, абуткам, мяккім інвентаром. Таксама ўзраслі грашовыя нормы расходаў на забеспячэнне школьнымі таварамі, прадметамі першай неабходнасці i асабістай гігіены. Штомесячныя грашовыя выплаты на асабістыя расходы з улікам рэальных патрэбнасцей дзяцей пры дасягненні імі сямі гадоў павялічваецца з Br10 да Br11.

Асноўныя палажэнні пастановы ўступяць у сілу пасля афіцыйнага апублікавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі