Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 жніўня 2019, 17:51

У Беларусі падрыхтаваны прапановы па прыярытэтах навуковай і інавацыйнай дзейнасці да 2025 года

21 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праект указа "Аб прыярытэтных напрамках навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці на 2021-2025 гады" абмеркавалі на пасяджэнні Грамадска-кансультатыўнага савета па развіцці прадпрымальніцтва ў навукова-тэхнічнай і інавацыйнай сферах, якое прайшло пад кіраўніцтвам старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Аляксандра Шуміліна, паведамілі БЕЛТА ў ДКНТ.

Дакумент павінен зацвердзіць у якасці прыярытэтных напрамкаў навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці навукаёмістыя інфармацыйна-камунікацыйныя, лічбавыя і міждысцыплінарныя тэхналогіі; навукі аб жыцці (біялагічныя, хімічныя, медыцынскія і фармацэўтычныя тэхналогіі); энергетыку, экалогію і рацыянальнае прыродакарыстанне; машынабудаванне і інавацыйныя матэрыялы; аграпрамысловыя і харчовыя тэхналогіі; бяспеку чалавека, грамадства і дзяржавы.

Фота ДКНТ'

Гэтыя прыярытэты падрыхтаваны на аснове распрацаванага ДКНТ комплекснага прагнозу навукова-тэхнічнага развіцця Беларусі на 2021-2025 гады і на перыяд да 2040 года.

"Абмяркоўваемы праект указа кіраўніка дзяржавы дасць магчымасць сканцэнтраваць дзяржаўныя рэсурсы на рэалізацыі найбольш важных і значных напрамкаў навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці для нашай краіны", - падкрэсліў Аляксандр Шумілін. Ён таксама адзначыў, што прынятыя дзяржавай, навуковай і экспертнай супольнасцю меры будуць садзейнічаць устойліваму інавацыйнаму развіццю краіны.

Па выніках пасяджэння Грамадска-кансультатыўнага савета па развіцці прадпрымальніцтва ў навукова-тэхнічнай і інавацыйнай сферах пры ДКНТ праект разгледжанага ўказа ў цэлым адобраны.

Палажэнне аб Грамадска-кансультатыўным савеце па развіцці прадпрымальніцтва ў навукова-тэхнічнай і інавацыйнай сферах зацверджана загадам ДКНТ. У яго склад уваходзяць прадстаўнікі органаў дзяржкіравання і грамадскіх аб'яднанняў (Рэспубліканскі саюз наймальнікаў "БелСН", Савет СЮЛ "Рэспубліканская канфедэрацыя прадпрымальніцтва", Асацыяцыя "Інавацыйнае прыборабудаванне"), прадпрымальнікі, кіраўнікі тэхнапаркаў і інавацыйных кампаній ("Адані", "Тэхналіт", "ІнКата" і інш.).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі