Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 чэрвеня 2018, 11:59

У Беларусі падрыхтаваны праект стратэгіі кіравання воднымі рэсурсамі да 2030 года

21 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі падрыхтаваны праект стратэгіі кіравання воднымі рэсурсамі ва ўмовах змянення клімату на перыяд да 2030 года. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, паведамляе БЕЛТА.

Праект стратэгіі быў прадстаўлены для абмеркавання на пасяджэнні грамадскага каардынацыйнага экалагічнага савета пры Мінпрыроды. Таксама на парадак дня было вынесена пытанне фарміравання басейнавага савета ракі Прыпяць і выбару ў яго склад прадстаўніка грамадскага аб'яднання, дзейнасць якога накіравана на ахову і выкарыстанне вод.

Акрамя таго, членаў грамадскага каардынацыйнага экалагічнага савета праінфармавалі аб сітуацыі з абмеркаваннем справаздач аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе (АУНА) і рэалізацыі лесагаспадарчых, проціпажарных і іншых праектаў на тэрыторыі рэспубліканскага ландшафтнага заказніка "Альманскія балоты".

Тэрыторыя Беларусі мае 5 трансгранічных басейнаў рэк з сумежнымі краінамі (Расія, Украіна, Латвія, Літва, Польшча). Важным прынцыпам, замацаваным у Водным кодэксе Беларусі, з'яўляецца басейнавае кіраванне воднымі рэсурсамі, якое рэалізуецца шляхам стварэння басейнавых саветаў. Іх дзейнасць накіравана на забеспячэнне арганізацыйнай асновы кіравання рачнымі басейнамі для дасягнення мэтавых паказчыкаў і крытэрыяў якасці вады, што ўзгадняецца з прыцыпамі Воднай рамачнай дырэктывы ЕС і Канвенцыі па ахове і выкарыстанні трансгранічных вадацёкаў і міжнародных азёр, да якой Беларусь далучылася ў 2003 годзе.

У адпаведнасці з артыкулам 19 Воднага кодэкса Беларусі басейнавыя саветы ствараюцца для басейнаў рэк Днепр, Заходняя Дзвіна, Заходні Буг, Нёман і Прыпяць для распрацоўкі рэкамендацый па ахове і рацыянальным (устойлівым) выкарыстанні водных рэсурсаў. Цяпер такія саветы створаны для рэк Днепр і Заходні Буг. У чэрвені бягучага года прадугледжана стварэнне Прыпяцкага басейнавага савета.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі