Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
11 чэрвеня 2019, 09:01

У Беларусі пачынаецца цэнтралізаванае тэсціраванне

11 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі пачынаецца цэнтралізаванае тэсціраванне. Першае ЦТ абітурыенты будуць здаваць па беларускай мове. Праходзіць яго плануюць больш за 22 тыс. чалавек, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрый Міксюк.

Усяго на цэнтралізаванае тэсціраванне ў Беларусі зарэгістраваліся 76 тыс. 888 чалавек. Яны будуць здаваць 258,3 тыс. тэстаў па вучэбных прадметах.

Пачатак экзамену ў 11.00. Быць на месцы лепш прыкладна за паўгадзіны, каб без спешкі прайсці некалькі працэдур кантролю. Пасля адкрыцця пакетаў з тэстамі абітурыент ужо не зможа трапіць у аўдыторыю. Пры сабе трэба мець пропуск, дакумент, які засведчвае асобу. Дырэктар інстытута адзначыў, што размова ідзе пра дакладна ўстаноўлены пералік, у які ўваходзяць пашпарт, пасведчанне на права жыхарства ў Беларусі, пасведчанне бежанца. Іншыя дакументы, напрыклад, вадзіцельскае пасведчанне, не падыдуць. Калі абітурыент страціў пашпарт або яго ўкралі, то пры сабе ён павінен мець даведку, якую выдае МУС у выпадку страты (крадзяжу) дакумента, які засведчвае асобу. Акрамя таго, з сабой на тэсціраванне трэба ўзяць ручку (гелевую або капілярную) з чарніламі чорнага колеру.

Нельга прыносіць з сабой тэлефоны і іншыя ўстройствы, якія перадаюць, прымаюць і захоўваюць інфармацыю. Выключэнне зроблена толькі для калькулятара і толькі на ЦТ па фізіцы і хіміі. У час тэсціравання нельга мяняцца месцамі, экзаменацыйнымі матэрыяламі, прасіць аб дапамозе іншых людзей для выканання тэставых заданняў. Калі ў абітурыента ўзнікла пытанне, то ён можа звярнуцца да камісіі.

Наступнае ЦТ, па рускай мове, абітурыенты будуць здаваць 13 чэрвеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі