Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 студзеня 2018, 09:01

У Беларусі на мясцовых выбарах акрэдытавана 10,5 тыс. нацыянальных наглядальнікаў

24 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выбарчыя камісіі акрэдытавалі 10,5 тыс. нацыянальных наглядальнікаў на выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў 28-га склікання. Аб гэтым 23 студзеня ў сваім відэазвароце паведаміла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына.

Больш за ўсё наглядальнікаў акрэдытавана ад БРСМ, РГА "Белая Русь", Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў. Да выбараў праяўляюць цікавасць і замежныя дыпламаты, якія працуюць у Беларусі. Ім дазволена весці кароткатэрміновае назіранне за галасаваннем і падлікам галасоў. У ЦВК ужо акрэдытавана 24 замежныя дыпламаты - работнікі пасольстваў Расіі, ЗША, Францыі і Вялікабрытаніі.

Доўгатэрміновыя міжнародныя місіі звычайна працуюць у Беларусі ў час прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбарчых кампаній, аднак склалася традыцыя, што замежным дыпламатам, акрэдытаваным у краіне, прадастаўлена права весці кароткатэрміновае назіранне на выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў. Напрыклад, у 2010 годзе дыпламатам было выдадзена 50 акрэдытацыйных пасведчанняў, у 2014 годзе - 15.

Мясцовыя выбары пройдуць у Беларусі 18 лютага, прагаласаваць датэрмінова можна будзе з 13 па 17 лютага. На гэты момант зарэгістравана больш як 22,2 тыс. кандыдатаў у дэпутаты.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі