Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
08 чэрвеня 2018, 15:41

У Беларусі яшчэ больш за 120 тыс. грамадзян могуць прэтэндаваць на субсідыі на аплату камуналкі

8 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі яшчэ больш за 120 тыс. грамадзян могуць прэтэндаваць на безнаяўныя жыллёвыя субсідыі па выяўным прынцыпе, расказалі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

У Беларусі пашыраюць сістэму безнаяўных жыллёвых субсідый для частковай аплаты жыллёва-камунальных паслуг, што аказваюцца насельніцтву. Адпаведны ўказ нумар 225 Прэзідэнт Беларусі падпісаў 7 чэрвеня. "Паводле інфармацыі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, у нас больш за 120 тыс. грамадзян, якія адносяцца да тых катэгорый, што таксама могуць трэтэндаваць на атрыманне безнаяўных жыллёвых субсідый", - расказалі ў міністэрстве.

У ведамстве падкрэслілі, што мэта ўказа нумар 225 - пашырыць колькасць грамадзян, якія могуць атрымліваць субсідыі па выяўным прынцыпе. "Акрамя таго, папярэдні дакумент дзейнічаў больш за год, у працэсе работы праявіліся дробныя недахопы, напрыклад, ва ўзаемадзеянні арганізацый, якія ажыццяўляюць перадачу даных. Мы ў дадатку да ўказа нумар 225 прапісалі шэраг невялікіх новаўвядзенняў, дзякуючы якім скарачаецца час на адміністраванне працэдуры, затраты, а таксама загружанасць спецыялістаў, якія гэтым займаюцца", - адзначылі ў Мінжылкамгасе.

Даныя па тых дамашніх гаспадарках, якія могуць разлічваць на субсідыю, дзяржорганы будуць перадаваць у ААТ "НКФА "АРІП". "Там сістэма будзе аўтаматычна вызначаць тыя сем'і, якія трапляюць пад гэту льготу, і перадаваць інфармацыю мясцовым органам улады. Інакш кажучы асабістага рашэння кагосьці з улад не будзе - субсідыя будзе разлічвацца аўтаматычна і выдзяляцца ўсім, каму яна належыць", - канстатавалі ў ведамстве.

За першы квартал бягучага года субсідыі на суму Br416,5 тыс. атрымалі 20,7 тыс. сем'яў.

Як паведамлялася, права на атрыманне безнаяўных жыллёвых субсідый па выяўным прынцыпе дадаткова прадастаўлена грамадзянам, якія даглядаюць дзяцей ва ўзросце да трох гадоў, дзяцей-інвалідаў да 18 гадоў і атрымліваюць адпаведныя дапамогі ў органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне.

Субсідыі будуць належаць тым, хто атрымлівае дапамогу па доглядзе інваліда I групы або асобы, якая дасягнула васьмідзесяцігадовага ўзросту. Пры гэтым дапамога грамадзянам будзе прадастаўляцца на падставе даных інфармацыйных рэсурсаў Міністэрства працы і сацабароны без неабходнасці збору якіх-небудзь дакументаў.

Права на атрыманне субсідый па заяўным прынцыпе прадастаўлена таксама грамадзянам або сем'ям, якія не маюць уласнага жылля і пражываюць на здымных кватэрах або ў інтэрнатах прадпрыемстваў недзяржаўнай формы ўласнасці. Як і раней, субсідыя прадастаўляецца пры ўмове, калі штомесячная сума платы за жыллёва-камунальныя паслугі пры нарматыўным іх спажыванні перасягае 20 працэнтаў сярэднямесячнага сукупнага даходу сям'і ў горадзе і 15 працэнтаў - у сельскай мясцовасці.

З 1 студзеня 2019 года субсідыі не будуць прадастаўляцца грамадзянам, якія ўключаны ў спісы працаздольных, але не занятых у эканоміцы і аплачваюць паслугі па тарыфах, што забяспечваюць поўнае пакрыццё эканамічна абгрунтаваных затрат на іх аказанне. Пры гэтым члены сям'і, якія пражываюць сумесна з імі, маюць права на атрыманне субсідый.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі