Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 чэрвеня 2018, 10:37

У Беларусі ёсць велізарны патэнцыял для развіцця лічбавага сектара - Лоўрэнс Мерэдзіт

18 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ёсць велізарны патэнцыял для развіцця лічбавага сектара, заявіў дырэктар дэпартамента "Усходняга партнёрства" Генеральнага дырэктарата Еўракамісіі па пытаннях палітыкі суседства і перагавораў аб пашырэнні ЕС Лоўрэнс Мерэдзіт у эфіры тэлеканала АНТ, паведамляе БЕЛТА.

"Мы бачым велізарны патэнцыял менавіта ў Беларусі для лічбавага сектара, я думаю, што ў вас вельмі вопытныя маладыя людзі, якія працуюць у гэтым сектары. І якраз Беларусь прапанавала зрабіць гэту сферу прыярытэтам "Усходняга партнёрства", - падкрэсліў ён і адзначыў, што дзякуючы гэтаму работа ў такім напрамку стала весціся больш актыўна.

Прадстаўнік Еўракамісіі сказаў, што пагадненне аб прыярытэтах партнёрства Беларусі і ЕС да 2020 года знаходзіцца на фінальнай стадыі. "У нас ёсць агульная мэта - паляпшэнне адносін паміж Беларуссю і Еўрасаюзам. Думаю, што вельмі хутка мы фіналізуем так званае пагадненне аб прыярытэтах супрацоўніцтва - гэта будзе першы дагавор, і я спадзяюся, што ён дапаможа нам палепшыць работу", - адзначыў Лоўрэнс Мерэдзіт. Ён звярнуў увагу, што актывізацыі супрацоўніцтва таксама пасадзейнічае беларуская візавая палітыка, якая дасць магчымасць і турыстам, і бізнесу з Еўрасаюза пабываць у Беларусі.

Чыноўнік канстатаваў, што ўрад Беларусі адыгрывае важную ролю ў кантэксце "Усходняга партнёрства".

Як паведамлялася, еўракамісар па еўрапейскай палітыцы суседства і перагаворах аб пашырэнні ЕС Ёханес Хан і еўракамісар па лічбавай эканоміцы Марыя Габрыэль наведаюць 21-22 чэрвеня Мінск для ўдзелу ў нефармальным міністэрскім дыялогу краін "Усходняга партнёрства". Пасяджэнні будуць прысвечаны рэалізацыі ідэі па гарманізацыі лічбавых рынкаў краін "Усходняга партнёрства" і Еўрапейскага саюза.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі