Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
11 жніўня 2017, 16:00

У Беларусі абмежавана купанне ў вадаёмах 14 зон адпачынку, забаронена ў дзвюх

11 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі тэрытарыяльнымі органамі дзяржаўнага санітарнага нагляду абмежавана купанне ў вадаёмах 14 зон адпачынку, забаронена ў дзвюх, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

Купанне дзяцей абмежавана ў дзевяці зонах рэкрэацыі. У Брэсцкай вобласці гэта зона адпачынку ў Мікашэвічах на скрыжаванні вуліц Паркавая і Азёрная, у Гомельскай - пляжы "Прудкоўскі" па вул. Кожара і "Навабеліцкі" ў Гомелі, у Мінскай - пляжная зона вадаёма ў вёсцы Гоцк Салігорскага раёна. У Магілёўскай вобласці ў спіс трапілі зоны рэкрэацыі "Баравец", "Жадунька", "Прусіна", "Слабада" Касцюковіцкага раёна, у Мінску - пляж нумар 9 Заслаўскага вадасховішча.

Купанне дзяцей і дарослых абмежавана ў пяці зонах рэкрэацыі ў Магілёўскай вобласці. Гэта зоны рэкрэацыі на Дняпры ў Магілёве і Шклове, на Грабянёўскім возеры ў Магілёве, а таксама пляжы на Дняпры ў вёсцы Палыкавічы і на Вільчыцкім вадасховішчы ў вёсцы Вільчыцы Магілёўскага раёна.

У Мінскай вобласці забаронена купанне ў рацэ Случ у раёне 11-га гарадка па вуліцы Сацыялістычнай у Слуцку, а таксама ў вадасховішчы Рудня ў Слуцкім раёне.

Спецыялісты санітарна-эпідэміялагічнай службы з 4 па 10 жніўня правялі абследаванні 408 зон рэкрэацыі. На 59 (14,5 працэнта) з іх устаноўлены парушэнні санітарных норм, правіл і гігіенічных нарматываў адносна абсталявання і ўтрымання грамадскіх туалетаў, стаянак аўтатранспарту, кабінак для пераапранання (раздзявалак), кантэйнерных пляцовак і кантэйнераў для збору цвёрдых камунальных адходаў і інш.

Па выніках ацэнкі зон рэкрэацыі выдадзена 51 рэкамендацыя аб устараненні недахопаў, накіравана 18 пісем у мясцовыя выканаўчыя органы, 16 - у ведамствы. Праведзены лабараторныя даследаванні 946 пробаў вады, 26 з іх не адпавядалі ўстаноўленым гігіенічным нарматывам (16 - па мікрабіялагічных паказчыках, 10 - па санітарна-хімічных).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі